Старшыні
Гродзенскага аблвыканкама
Караеву Юрыю Хаджымуратавічу
Старшыні Слонімскага райвыканкама
Хомічу Генадзю Баляслававічу
члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года,
Лаўрэата прэміі Гродзенскага аблвыканкама
“За дасягненні ў сферы культуры і мастацтва”,
Лаўрэата Рэспубліканскіх літаратурных прэмій
Якімовіча Аляксея Мікалаевіча,
які жыве ў горадзе Слоніме, вул Скарыны, д. 23,
кв. 1, тэлефон 2-45-04
заява.
Звяртаюся па просьбе
ўладальнікаў легкавых аўтамабіляў, якія жывуць у горадзе Слоніме на вуліцы
Яршова у дамах № 38, 40. Каля гэтых дамоў няма дзе паставіць аўтамабілі, якія
належаць гэтым жыхарам. А за домам № 38 каля дарогі, якая вядзе з вуліцы
Тапалёва і выводзіць на вуліцу Шасэйную, пустуе немалы кавалак тэрыторыі.
Хацелася б, каб у год добраўпарадкавання нашых гарадоў і вёсак дзяржава зрабіла
там стаянку для легкавых аўтамабіляў і тым самым вырашыла злабадзённую праблему
ўладальнікаў транспартных сродкаў. Яны нямала плацяць дзяржаве і за растарможку
аўтамабіляў, і за паліва, і за запасныя дэталі, якія прадаюцца ў магазінах, і
за рамонт, і за допуск і здачу экзаменаў у ДАІ, і за многае іншае,
забяспечваючы працай нямала людзей. За ўсё гэта дзяржава атрымлівае падатак на
дабаўленую вартасць.
Калі ласка, улічыце просьбу
ўладальнікаў легкавых аўтамабіляў, якія жывуць у горадзе Слоніме на вуліцы
Яршова ў дамах № 38 і 40.
12. 04. 2025 года.
Якімовіч