Поиск по этому блогу

Гульня “Птушкі – Т, У”

 

                                                 Гульня “Птушкі – Т, У”      

 

Адгадайце, якая гэта птушка.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы (раздзел “Марфалогія” вывучае словы як часціны мовы):

а) адушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 2-га скланення;

д) мужчынскага роду.

Фанетычныя прыметы (раздзел “Фанетыка” вывучае гукі мовы і іх спалучэнні):

а) падзяляецца на 2 склады;

б) мае 6 літар і 6 гукаў (4 зычныя і 2 галосныя);

в) трэцяя літара р у ім абазначае зычны гук [р], а другая у– галосны гук [у];

г) пачынаецца з 20-й літары алфавіта.

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на другі склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы экран, баран.

 

Адгадайце, якая гэта птушка.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы:

а) адушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 2-га скланення;

д) мужчынскага роду.

Фанетычныя прыметы:

а) падзяляецца на 2 склады;

б) мае 4 літары і 4 гукі (два зычныя і два галосныя);

в) пачынаецца з 21-й літары алфавіта;

г) другая літара д у ім абазначае зычны гук [д], а трэцяя о – галосны гук [о].

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на другі склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы плот, сход.

А д к а з.

Патрэбныя назоўнікі (назвы птушак) можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: траўніктулестурпанудодулітуюрок.

Вы знайшлі патрэбныя назоўнікі – назвы птушак? Падбярыце да іх тыя (новыя) словы, з якімі яны рыфмуюцца.

Выкарыстаўшы ўзор, растлумачце лексічнае значэнне (раздзел “Лексіка” вывучае словы, іх значэнне) вызначаных назоўнікаў (назваў птушак).

У з о р.

Бусел – пералётная птушка з чорна-белым апярэннем, якая распаўсюджана ў Беларусі.

З літар або гукаў вызначаных назоўнікаў (назваў птушак) пабудуйце новыя беларускія словы.

А д к а з.

Новае беларускае слова можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: рамапостпанполк.

                                                                  Распрацаваў Аляксей Якімовіч