Поиск по этому блогу

Аўтарскае слова. Віншавалаўка

 

                                                     Аўтарскае слова. Віншавалаўка.                                               

 

Ёсць так называемыя аўтарскія словы, якія прыдуманы канкрэтнай асобай, аўтарам. Падобныя словы вырашыў стварыць і я. Адно з іх – віншавалаўка (націск падае на другую літару а).

Як узнікла гэта слова?

Калі звычайна віншуюць? Калі прыходзяць прафесійныя святы ці ў дзень нараджэння. Асабліва шмат віншаванняў паступае на юбілей.

Як людзі адносяцца да падобных віншаванняў? Канешне, прыемна, калі цябе віншуюць. Віншуюць – значыць зўважаюць, ведаюць, што жывеш, магчыма, нават цэняць. Але некаторыя не вельмі любяць тыя віншаванні, якія паступаюць да іх у дзень нараджэння. Асабліва ў сталым узросце, стараюцца не заўважаць гэтай даты. Я таксама адношуся да падобнай катэгорыі людзей. Не зусім прыемна чуць, што табе ўжо шэсцьдзесят пяць ці семдзесят пяць. Невясёлыя думкі навяваюць такія лічбы. Жыві, не заўважаючы гадоў, будзь заўжды маладым. Так іншы раз хочацца сказаць сабе.

Ад слова “віншаваць” і пайшло маё новае слова “віншавалаўка”. Яно больш шырокае, чым слова “віншаванне”. Гэта і своеасаблівы дзень твайго жыцця.

Падбярыце блізкае па значэнні слова да прыслоўя “заўжды”. 

Адзначаем! Віншавалаўка  - тое віншаванне, якое атрымліваеш ты, твой дзень нараджэння.

                                                 

                                                 Прыходзіць віншавалаўка,

                                                 Дзень гэты наступае.

                                                 Добра, калі розуму,

                                                 Прыйшоўшы, прыбаўляе.

                                                            Аляксей Якімовіч.

1. Якія новыя словы можна скласці з літар, што ўваходзяць у назоўнік “нараджэнне”?

2. Якія новыя словы можна скласці з літар, што ўваходзяць у назоўнік “віншавалаўка”?

3. Дапісаўшы патрэбнае слова, закончыце словазлучэнне.

 Павіншаваць ад …. .

4. Уставіўшы замест кропак слова, дапішыце параўнанне.

Віншаванне паляцела, як … .

 

Скорагаворка

 

Васіль і Волька павіншавалі бацьку з днём нараджэння.

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).

Ыдёсўаз.

1. Аран, рад, анар. 2. Акўал, анів, лав. 3. Ышуд.  4. Акшутп.

 

Хатняе заданне. Паспрабуйце стварыць сваё аўтарскае слова, якое мае беларускае гучанне.