Поиск по этому блогу

Выбіраем патрэбнае. Радзіма.

 

Выбіраем патрэбнае. Радзіма.

 

Радзіма – гэта…

1) тая краіна, дзе ты нарадзіўся;

2) тое месца, дзе ты нарадзіўся;

3) тая краіна, у якой ты цяпер жывеш;

4) тая краіна, якая шануе і развівае беларускую мову -- мову карэнных жыхароў Беларусі;

5) тая краіна, якая стварае твой дабрабыт, дазваляе табе жыць бязбедна, багата;

6) тая мясціна, дзе жывуць твае сябры;

в) тая краіна, якая дала табе належную адукацыю, паставіла цябе на ногі;

г) тая краіна, у якой захоўваюцца і берагуцца твае правы;

д) тая краіна, у якой ты можаш рэалізаваць свае магчымасці;

е) тая краіна, у якой нарадзіліся твае бацькі;

ё) тая краіна, у якой жывуць твае бацькі;

ж) тая краіна, якая захоўвае культурнае багацце тваіх продкаў;

з) тая краіна, якая захоўвае культурнае багацце карэнных жыхароў;

і) тая краіна, якая захоўвае культурнае багацце ўсіх нацыянальнасцей, якія жывуць тут.

 

Цікавыя выказванні славутых людзей

 

Там добра, дзе радзіма (Сенека – рымскі філосаф і паэт; каля 4 да н. э. – 65 н. э.).

 

Толькі адна айчына заключае ў сабе тое, што дарагое ўсім (Цыцэрон -- рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч; 106 – 43 да н. э.).

 

На першым месцы павінны быць радзіма і бацькі, потым дзеці і ўся сям’я, а затым (іншыя) сваякі (Цыцэрон).

 

Народныя прыказкі і прымаўкі

 

Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца.

Кожнаму свой куток мілы.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Падбярыце сінонімы (блізкія па значэнні словы) да слова “благая”.

      [1, стар. 79 -- 81]

 

У цябе, наш чытач, ёсць іншая думка? Якая яна?

 

Падбярыце сінонім да слоў “радзіма”, “айчына”.

Падказка: першая частка гэтага слова – бацька.

Падказка з прапушчанымі літарамі: благая – к..п..к..я, д..э..н.. а.. .

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.