Поиск по этому блогу

Лексічныя заданні на літару “В” “Правер сябе”

 

Лексічныя заданні на літару “В” “Правер сябе”

 

Падбярыце словы так, каб яны адпавядалі ўказаным лексічным значэнням.

 

Тлумачыцца значэнне слоў, якія трэба падабраць

 

1. 1). Захапляць, зачароўваць сваім хараством. 2). У паляўнічых: падзываць, падманьваць птушку аб звера, падрабляючы іх голас.

2. Рэчыва, якое мае ўласцівасць цячы і прымаць форму той пасудзіны, у якой яно знаходзіцца.

3. Белае рэчыва, якое атрымліваецца шляхам абпальвання асобага каменю: скарыстоўваецца ў будаўніцтве.

4. Вялікі акруглены камень (абломак скалы, некалі прынесены ледніком).

5. Той, хто перавозіць грузы на кані.

6. Чорная мазь з воску, сажы і тлушчу для скуранога абутку.

7. 1). Восьмая частка фунта – каля 50 г. 2). Восьмая частка якога-небудзь прадмета.

8. Даўнейшая форма ветлівага звароту: ваша міласць.

9. Гарачая вадкая страва з агародніны.

10. Ахова, каравул.

11. Верхняя частка пасудзіны; накрыўка.

12. Вадкая мучная страва з кавалачкамі сала, каўбас, свіных рабрынак.

13. Рыбалоўная сетка ў форме меха, нацягнутага на абручы.

14. Прыемны пах.

15. Выгінацца, хістацца з боку ў бок пры руху.

16. Ступень насычанасці вільгаццю.

17. Жорсткі, бязлітасны чалавек; кат.

18. Плоскі цвік, якім прыбіваюць падкову да капыта.

19. Велікан, асілак.

20. Рознакаляровая дугападобная палоска на небе, якая ўтвараецца ад пераламлення сонечных праменняў у кроплях дажджу.

21. Крык, шум, беспарадак.

 

Словы, якія падбіраем да ўказаных тлумачэнняў

 

Вясёлка, варта, вэрхал, водар, вільготнасць, вабіць, волат, века, венцер, вухналь (з націскам на а), вадкасць, вакса, варыва, вылюдак, вапна, верашчака, вазак, васьмушка, віхляцца, валун, васпан (з націскам на а). 

 

Для даведкі (выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе).

 

19. Волат. 14. Водар. 10. Варта. 6. Вакса. 1. Вабіць. 21. Вэрхал. 17. Вылюдак. 13. Венцер. 9. Варыва. 5. Вазак. 2. Вадкасць. 20. Вясёлка. 16. Вільготнасць. 11. Века. 7. Васьмушка. 3. Вапна. 18. Вухналь (з націскам на а). 12. Верашчака. 4. Валун. 15. Віхляцца. 8. Васпан (з націскам на а).

 

        [1, стар. 67 -- 79, “Тлумачальны слоўнік”]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.                                                                               

                                                                                               Склаў Аляксей Якімовіч