Поиск по этому блогу

Экспертыза “З кім павядзешся”

Экспертыза “З кім павядзешся”

                                                                                                            

 

Вось што прыйшлося пачуць ад маладога чалавека Аляксандра:

-- Кажуць, што жыццёвыя паводзіны чалавека  залежаць ад той кампаніі, у якой ён знаходзіцца. Ці праўда гэта?

 

• Што Вы, нашы эксперты, сказалі б маладому чалавеку?

• Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Мікалай.

-- Людзі кажуць так: “Рыбак рыбака бачыць здалёку”. Таму часта здараецца, што чалавека цягне да тых сяброў, якія адпавядаюць яго светапогляду, яго настрою, яго імкненням. Растлумачу на простым, канкрэтным прыкладзе. П’яніцу цягне да п’яніцаў, бо менавіта там ён зможа задаволіць сваю патрэбу ў выпіўцы.

Эксперт Галіна.

-- З маладых, нават з малых гадоў трэба выхоўваць сябе так, каб не трапіць у кепскую кампанію, каб не цягнула яна цябе да сябе. Будзь самім сабою і слухай разумных людзей, тых, якія спрыяюць табе.

Эксперт Таццяна.

-- Так, выбар кампаніі залежыць ад таго выхавання, якое ты ўжо атрымаў. Будзь моцным, кантралюй сябе ўсюды і ва ўсім. Калі бачыш, што шкодныя звычкі прыстаюць да цябе, як ліпучая смала, як мага пазбаўляйся ад іх.

Эксперт Кастусь.

-- І ў добрай кампаніі могуць сустрэцца кепскія людзі. Ведай гэта, памятай пра гэта.

Эксперт Алесь.

-- Не лезь у чужую, ужо згуртаваную кампанію, у тую, дзе не чакаюць цябе. Інакш можаш нажыць шмат непрыемнасцей.

Эксперт Максім.

-- Можа стацца такая сітуацыя. Ты паступіў на вучобу ў іншы горад і пачаў жыць у інтэрнаце з тымі людзьмі, пра якіх зусім нядаўна анічога не ведаў. Пастарайся знайсці з імі агульную мову. А калі не ўдаецца гэтага зрабіць, прыстасоўвайся, думаючы найперш пра сваё “я”. З цягам часу можна перайсці жыць у іншы пакой, знайшоўшы лепшых, сапраўдных сяброў.

 

• А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?