Гульня “Ад старту да фінішу разам з дыялектнымі словамі”
• Каб паспяхова дабрацца да
фінішу, выканайце заданні да тэмы “Дыялектныя словы”.
• Вось што дыялектныя словы
паведамляюць пра сябе:
Народ нас вельмі любіць,
У размовах ужывае.
Такім чынам дасціпнасць
Сваю ён правярае.
Аляксей Якімовіч.
Успамінаем.
Дыялектныя словы ўжываюцца
толькі ў пэўнай мясцовасці.
Праца са словам.
Складзіце дыялектнае слова з
першых літар наступных слоў: араць, прыклад, ахапіць, нечакана, імгненне, воз,
адказ.
• Якім агульнаўжывальным словам можна замяніць дыялектызм “апаніва”?
• Чаму ў слове “патэльня” пішам
э?
Праца са словазлучэннем.
Прачытайце.
Зімовая кудаса. Гучнае ляха.
• Ці правільна пабудаваны словазлучэнні? Абгрунтуйце свой адказ.
• Якімі агульнаўжывальнымі словамі можна замяніць дыялектызмы “кудаса”,
“ляха”?
• Колькі галосных гукаў у словазлучэннях?
Праца са сказамі.
Раскрыўшы дужкі, выберыце
літаратурнае слова.
Слова, якое з’яўляецца назоўнікам
1. Пачуўшы мой голас, у хляве гучна зарохкаў
(паршук, парсюк) (Аляксей Якімовіч).
Вясною ў канцы красавіка мы пасадзілі на агародзе (картоплю, бульбу) (Аляксей Якімовіч).
Слова, якое з’яўляецца дзеясловам
2. У гэты сонечны зімовы дзень мы як след (накоўзаліся, накаталіся)
на сажалцы (Аляксей
Якімовіч). У густых кустах лазняку неспадзявана (цілікнула, ціўкнула)
нейкая птушка (Аляксей Якімовіч).
Адказы да задання “Праца са
словам” (першыя два словы напісаны наадварот).
Авінапа, яньлэтап.
У беларускай мове э пішацца пад націскам.
Адказы да задання “Праца са
словазлучэннем” (словы напісаны наадварот).
Аньліварп, ацілецям, ахэр.
Адказы да задання “Праца са
сказамі” (словы напісаны наадварот).
Кюсрап, убьлуб, ясілатакан,
алункўіц.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч