Поиск по этому блогу

Водгукі чытачоў на маю кнігу “Белакрылая птушка”

 

Водгукі чытачоў на маю кнігу “Белакрылая птушка”

 

Якімовіч, А. М. Белакрылая птушка : аповесці, вершы.

Кніга выдадзена ў выдавецтве “Беларусь”. Для шырокага кола чытачоў.

Яе можна заказаць у аддзеле маркетынга выдавецтва.

 

Звярнуўся да наведвальнікаў блога з просьбай выказаць свае меркаванні пра маю кнігу “Белакрылая птушка”. Вось якія водгукі яны мне прыслалі.

 

Ганначка.

-- Даведалася, што на першай вокладцы кнігі змешчаны партрэт маці аўтара. Гэта заінтрыгавала. Вырашыла прачытаць. Спадабалася.

 

Валянцін.

--  У кнізе дзве аповесці. “Белакрылая птушка” расказвае пра наша жыццё, а другая аповесць – “Жывое Дрэва” – фантастычна-дэтэктыўная. У розных жанрах працуе аўтар.

 

Вадзім.

-- У аповесці “Жывое Дрэва” аўтар паказвае, як падлеткі абараняюць сваё, даўняе, што мы называем гісторыяй свайго краю. Драматызм тут часта спалучаецца з гумарам. Мне падабаецца.

 

Надзея.

--  Галоўная гераіня аповесці “Белакрылая птушка” -- дзяўчынка Галя. Няпростае выпрабаванне выпала на яе долю. Канешне, гэта ўвесь час трымала мяне ў напружанасці. Што вынесла для сябе? Не трэба давярацца выпадковым людзям.

 

Людміла.

-- Кнігу адкрывае верш “Успамін”. Аўтар успамінае рдную вёску і сваіх землякоў. Разам з ім сваю вёсачку ўспамінала і я. Напісана на высокім прафесійным узроўні, з цеплынёй.

 

Андрэй.

-- Чытаў аповесць “Белакрылая птушка” і амаль увесь час думаў, як дапамагчы дзяўчынцы Галі. Шчырая і добрая яна, сапраўдная Белакрылая птушка.

 

Мікалай.

-- Вершы ў кнізе розныя па свайму зместу, але іх аб’ядноўвае адно: чытаюцца цікава. Адразу відаць, што аўтар пісаў ад душы.

 

Творчае заданне

 

Перад вамі – назвы некаторых раздзелаў з кнігі “Белакрылая птушка”. Падбярыце да іх словы, якія рыфмуюцца з гэтымі назвамі. Калі назва складаецца з двух альбо трох слоў, падбірайце рыфмаванае слова да апошняга, паставіўшы яго ў назоўным склоне. Напамінаю: назоўны склон адказвае на пытанні х т о? ш т о?

1. Спецыяльныя практыкаванні.

2. Розныя думкі.

3. Нечаканы званок у дзверы.

4. Званок у міліцыю.

5. Пацярпелы.

6. Разам у кватэры.

7. У кватэры небяспечна.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны ў адваротным парадку і не супадаюць з размяшчэннем назваў раздзелаў): ырелавак, арелапш, іннатівзар, яыцілаак, ікмус, ылемс, анчев.

              Птушка белакрылая –

                                                           Сімвал прыгажосці –

                                                           Прылятай да нас хутчэй,

                                                           Запрашаем ў госці.

                                                                      Аляксей Якімовіч