Поиск по этому блогу

Кансультацыя па беларускай мове (назоўнік)


Кансультацыя па беларускай мове (назоўнік)

Канчаткі –у (-ю) ў родным склоне адзіночнага ліку маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
матэрыялы і рэчывы, з якіх складаюцца прадметы: пяску, клею;
зборныя прадметы (мноства прадметаў ці асоб як сукупнасць, як адно цэлае): саду, гаю;
з’явы прыроды: грому, агню;
прасторавыя паняцці: верху, краю;
уласцівасці, дзеянні, пачуцці: маршу, апетыту, жалю.

У родным склоне множнага ліку назоўнікі 1-га скланення (сюды адносяцца назоўнікі мужчынскага і жаночага роду на –а, -я) маюць нулявы канчатак:
а) калі заканчваюцца на –ія, -ыя, усе назоўнікі з асновай на к і некаторыя назоўнікі, аснова якіх заканчваецца адным зычным: армія – армій, дзірка – дзірак, бяроза – бяроз;
б) канчаткі –аў, -яў  маюць назоўнікі, аснова якіх звычайна заканчваецца збегам зычных: вярба – вербаў, кузня – кузняў.

Правапіс канчаткаў у залежнасці ад родавай прыналежнасці назоўнікаў у творным склоне адзіночнага ліку: з татам (м. р.), з Дзімам (м. р.) і з мамай  (ж. р.), з Надзяй (ж. р.), з бабуляй (ж. р.)
Запомніце і з дзядулем.