Поиск по этому блогу

Лексічнае заданне “Правер сябе”. Абцас

 

Лексічнае заданне “Правер сябе”. Абцас

Заданне 1.

Выкарыстаўшы даведку, падбярыце словы так, каб яны адпавядалі ўказаным лексічным значэнням.

1. Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук.

2. Перапынак у працы для адпачынку.

3. Час перад заходам сонца.

4. Які існуе з самага пачатку; даўні, спрадвечны.

5. 1) Не такі, як усе іншыя; асаблівы, незвычайны. 2) Прызначаны для пэўнай мэты, спецыяльны.

6. Будынак для кармоў і гаспадарчых прылад; пуня.

7. Вусны або пісьмовы зварот да мас [1, стар. 12, 16, 17, 18, 19,  “Тлумачальны слоўнік”].

Для даведкі. Абцас, адмысловы, адвячорак, аддуха, адвечны, адрына, адозва.

Заданне 2.

Устаўце патрэбныя словы.

                                                         Расцвітае неба.

                                                         Шмат на небе … .

                                                         Запрасіў іх у госці                  

                                                         Летні … .

                                                                Аляксей Якімовіч

Заданне 3.

У якім значэнні ўжываецца слова “расцвітае”?

Адказ да задання 1: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1 – абцас, 5 – адмысловы, 3 – адвячорак, 2 – аддуха, 4 – адвечны, 6 – адрына, 7 – адозва.

Адказ да задання 2: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): кароз; карочявда.

Адказ да задання 3: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): мынсонареп у.

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.