Поиск по этому блогу

Загадкі “Прылады працы”

 

Загадкі “Прылады працы”

 

Адгадайце беларускія народныя загадкі.

Адна матка дванаццаць сыноў мае і на ўсіх націскае.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) акпаш; б) ілбарг.

 

Без рук, без ног, а па падлозе скача.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) арекяс; б) алтям.

 

Бяжыць свінка, сталёвая спінка, хвост канапляны.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) кінев; б) аклогі.

 

Два браты ўцякаюць, а два даганяюць, але ж ні пярэднія не могуць уцячы, ні заднія дагнаць.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) прес; б) ылок ў езов.

 

Жалезны нос у зямлю ўрос.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) анараб; б) гулп.

 

Зубастыя, а не кусаюцца.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) кабук; б) ілбарг.

 

Зубы вострыя мае, дробна жуе, а не глытае.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) арекяс; б) аліп.

 

Маленькі, крывенькі, а ўсё поле абскача.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) кобулк; б) прес.

 

Стаіць на гары, крыламі махае, ветру грудзі падстаўляе.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) чюлк; б) картяв.

               [1, стар. 323 -- 339]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі / склад. Яўген Рапановіч. Выд. другое, перапрац. і дап.  – Мінск : Выш. шк., 1974. – 384 с.

                                                                Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч