СТАРАСЦЬ, СТАРАСЦЬ…
Сярэдняя працягласць жыцця ў гадах у некаторых краінах свету
(з дадзеных Сусветнага банка, на 2019 год)
Японія – 84.
Аўстралія – 83.
Іспанія
– 83.
Італія
– 83.
Канада
– 82.
Паўднёвая
Карэя – 82.
Францыя
– 82.
Швецыя
– 82.
Бельгія
– 81.
Вялікабрытанія
– 81.
Германія
– 81.
Чылі
– 80.
ЗША
– 79.
Чэхія
– 78.
Аргенціна
– 77.
Мексіка—77.
Польша
– 77.
Бразілія
– 76.
Венгрыя
– 76.
Кітай
– 76.
Турцыя
– 76.
Малайзія
– 75.
Перу
– 75.
Румынія
– 75.
Саудаўская
Аравія – 75.
Сербія
– 75.
Калумбія
– 74.
Расія
– 72.
Індыя
– 69.
Паўднёвая
Афрыка – 63.
Прыказкі і прымаўкі аб
старасці
Быў конь, ды з’ездзіўся.
Век
звекаваць – усяго пабачыць.
Век
пражыў, як салёны грыб праглынуў.
Гады
ідуць, як вада плыве.
Дай,
Божа, старым вочы, а маладым розум.
Дзе
стары куст, там двор не пуст.
Для
старой бабы і на печы ўхабы.
За
старой галавой і жыць зацішней.
За
старой галавой, як за пнём.
З
маладосці гарцаваў, а пад старасць жабраваў.
І
сабака на старасці не брэша.
І
ў старой печы агонь добра гарыць.
Кожны
ўзрост сваім шчасцем жыве.
Косці
старыя, але душа маладая.
На
старасці і ўлетку холадна.
Ногі
нахадзіліся, рукі нарабіліся, вочы наглядзеліся.
Пражыў
жыццё, а ўспомніць няма чаго.
Пытае
старасць, што прыгатавала маладосць.
Сівізна
ў бараду, а чорт у рабрыну.
Сівы,
але маю кавалак сілы.
Сівы,
як яблыня, а чырвоны, як бурак.
Скрыпучае
дрэва доўга жыве.
Старасць
– не радасць, а смерць – не вяселле.
Старасць
-- не радасць, доўг – не карысць.
Старасць
слабая на ногі, моцная на розум.
Старая
і ў пятроўку на печцы мерзне.
Старое
латай не латай, а дзірка на дзірцы.
Стары
гаворыць – гародзіць, ды на праўду выходзіць.
Стары,
але думкі маладыя.
Стары
кот, а мяса любіць.
Стары,
што малы.
Старым
такая рэч: пад’еў ды на печ.
У
дзеда адна бяседа: дзе быў, з кім піў, хто каго біў.
Хто
з маладосці працуе, той на старасці не шкадуе.
Цара
Гароха помніць.
Шануй
старое, як дзіця малое.
Як
малое падае, то анёл з пярынкаю, а як старое, то чорт з бараною.
Славутыя людзі аб старасці
Старыя
– двойчы дзеці. (Ювенал.)
Целам
– стары, душою – хлапец. (Ювенал.)
Лічылася
грахом, які караўся смерцю, калі хлапец не ўставаў перад старэйшым. (Ювенал.)
Эх, старасць! Не пералічу, колькі зла ў табе:
Хопіць і таго,
што бачыш многае,
Чаго і зусім
бачыць не хацелася б.
(Цэцылій Стацый.)
Маладому
– рыхтаваць, старому – ужываць. (Авідзій.)
Вялікая
была калісьці павага да старой галавы, і маршчыны былі ў сваёй цане. (Авідзій.)
Лепей
плакаць у дзяцінстве, чым у старасці. (Ювенал.)
Ніхто
з нас не бывае ў старасці такім, якім быў у юнацтве; ніхто не бывае раніцай
такім, якім быў напярэдадні. (Ювенал.)
Непрыкметна
падкрадваецца старасць. (Ювенал.)
Спачатку
мы развітваемся з дзяцінствам, а потым – з маладосцю. (Сенека.)
Калясніцы
мае пранясліся. (Цыцэрон.)
Старасць
моцная дзякуючы асновам, закладзеным у маладосці. (Цыцэрон.)
Усе
хочуць дажыць да старасці, а калі дажывуць, скардзяцца на яе. (Цыцэрон.)
Старшым
перавага. (Авідзій.)
Мы
непрыкметна старымся. (Авідзій.)
Авідзій
– 43 да н. э. – каля 18 н. э. – рымскі паэт.
Сенека
– каля 4 да н. э. – 65 н. э., рымскі філосаф і паэт.
Цыцэрон
– 106 – 43 да н. э., рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.
Цэцылій
Стацый – 3 – 2 ст. ст. да н. э., рымскі камедыёграф.
Ювенал
– каля 60 – 127, рымскі паэт-сатырык.
Праверце, як Вы адносіцеся да
старых
Анкета “Якія яны, старыя?”
1.
Добрыя (так – 1 бал, не – 0 балаў).
2.
Працавітыя (так – 1 бал, не – 0 балаў).
3.
Злосныя (так – 0 балаў, не – 1 бал).
4.
Прыгожыя (так – 1 бал, не – 0 балаў).
5.
Шчодрыя (так – 1 бал, не – 0 балаў).
6.
Ветлівыя (так – 1 бал, не – 0 балаў).
7.
Лянівыя (так – 0 балаў, не – 1 бал).
8.
Выхаваныя (так – 1 бал, не – 0 балаў).
9.
Нявыхаваныя (так – 0 балаў, не – 1 бал).
10.
Таварыскія, гаваркія (так – 1 бал, не – 0 балаў).
11.
Маўклівыя, надзьмутыя (так – 0 балаў, не – 1 бал).
12.
Ганарлівыя, высакамерныя (так – 0 балаў, не – 1 бал).
13.
Сціплыя (так – 1 бал, не – 0 балаў).
14.
Эгаістычныя (так – 0 балаў, не – 1 бал).
15.
Ім патрэбна падтрымка маладых (так – 1 бал, не – 0 балаў).
16.
Яны ў першую чаргу павінны думаць пра дзяцей і ўнукаў (так – 0 балаў, не – 1
бал).
17.
Яны ствараюць вялікія чэргі ў паліклініках (так – 0 балаў, не – 1 бал).
18.
Дзяржава траціць шмат грошай на пенсіянераў (так – 0 балаў, не – 1 бал).
19.
Старому заўжды ўступлю месца ў аўтобусе (так – 1 бал, не – 0 балаў).
20.
Старога заўжды першага прапушчу ў дзверы (так – 1 бал, не – 0 балаў).
21.
Шкадую адзінокіх старых (так – 1 бал, не 0 балаў).
22.
Мне цяжка зразумець старога (так – 0 балаў, не – 1 бал).
23.
Без старых людзей жыццё грамадства было б няпоўнае (так – 1 бал, не – 0 балаў).
Ад
15 да 22 ачкоў: Вы вельмі паважаеце
старых, жадаеце ім толькі дабра, у цяжкую хвіліну здольны іх падтрымаць.
Ад
3 да 14 ачкоў: Вы неабыякава ставіцеся да старых, жадаеце ім дабра, можаце іх падтрымаць, хоць гэта для Вас будзе не вельмі
прыемна.
Менш
3 ачкоў: Вы абыякавыя да старых, Вы думаеце пра іншае.
Анкету склаў Аляксей Якімовіч.
З братам Аляксандрам. Я справа.

З братам Аляксандрам. Я справа.