Поиск по этому блогу

Праверка творчай сілы. “На полі вясною”

 

Праверка творчай сілы. “На полі вясною”

 

Нагадаем! Эпітэт – гэта мастацкае азначэнне. Ён звычайна адказвае на пытанне прыметніка: я к і ? Напрыклад: брыльянцістая раса. Эпітэт брыльянцістая.

Эпітэтамі могуць быць прыдаткі – азначэнні, выражаныя назоўнікамі. З азначаемым словам яны стаяць у тым жа родзе, ліку і склоне. Напрыклад: дуб-велікан. Эпітэт  велікан.

 

Якія эпітэты, на Вашу думку, трэба ўставіць у верш Якуба Коласа “На полі вясною”, каб было, як у аўтара?

Верш прыведзены ў скарачэнні.

Выберыце адзін эпітэт з двух прапанаваных у дужках.

Люблю я прыволле

                                                     (Любімых, шырокіх) палёў,

                                                     (Зялёнае, багатае) мора

                                                     Ржаных каласоў

 

                                                     І (доўгія, вузкія) стужкі

                                                     Сялянскіх палос –

                                                     Люблю цябе, поле,

                                                     Люблю я твой плёс!

 

                                                     Ігрушы (маладыя, старыя),

                                                     Што ў жыце шумяць,

                                                     (Зялёныя, белыя) межы,

                                                     (Блізкую, далёкую) гладзь.

 

                [1, с. 89]

Да якіх слоў з вершаванага тэксту можна падабрць наступныя сінонімы: прастор, жытнёвы, паверхня?

Успамінаем! Сінонімы – аднолькавыя альбо блізкія па значэнні словы.

Для даведкі. Плёс – частка ракі, дзе шырокая ціхая плынь (звычайна паміж астравамі).

Межы – палоскі неапрацаванай зямлі, якія раздзялялі суседнія ўчасткі.

 

Падказка.

Эпітэты з верша Якуба Коласа, запісаныя не па парадку. Выкарыстоўвайце толькі для кантролю.

Хікорыш, еанёляз, яікзув, яыратс, яынёляз, юукёлад.

 

Выкарыстаная літаратура

 

1.  Колас, Я. Раніца ў нядзельку : вершы, апавяданні, казкі / Якуб Колас. —Мінск : Беларусь, 1969. — 224 с.