Матэрыял для самаадукацыі. Граматычныя заданні да майго верша
«Не будзі ты, мама»
(Дадзены ў скарачэнні.)
Аляксей Якімовіч
Не будзі
ты, мама…
Не
будзі ты, мама,
Не будзі так рана.
Учора я гуляла
Са сваім
Сцяпанам.
Ночка нас застала,
Дамоў не пусціла.
У чараўніцы ночкі
Вялікая сіла.
Казачнымі ручкамі
Ночка абнімала,
Ласкавыя
слоўцы
У вушкі мне шаптала.
Месячык наш човен
На вадзе люляў,
Разам з цуда ночкай
Дамоў не пускаў.
Зорачкі зляталі
З неба, з вышыні.
І цяпер на вуснах
Іхнія агні.
А яшчэ, матулька,
Салоўка спяваў,
Цёхкаў, заліваўся,
На нас пазіраў.
2020 год.
Гэты верш цалкам надрукаваны ў маёй кнізе «Карп у футры», выдадзенай выдавецтвам
«Беларусь» у 2021 годзе.
• Прачытайце.
Выкарыстаўшы ўзор разважання, дакажыце, што гэта тэкст.
Узор разважання. Гэта цэласнае, звязнае, сэнсава закончанае выказванне,
падпарадкаванае адной тэме. Тут ёсць ключавы сказ (ключавыя сказы), непасрэдна
звязаны (звязаныя) з тэмай. Значыць, гэта тэкст.
• У прыведзеным
тэксце ўжываюцца прыслоўі. Знайдзіце сказы з гэтай часцінай мовы.
• Назавіце ў тэксце слова, у якім назіраецца
характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі -- вымаўленне мяккага зычнага перад
наступным мяккім зычным. Напрыклад: (пе[с']ня.)
• Знайдзіце ў вершы словы, у якіх назіраецца
характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі -- цеканне (на месцы мяккага [т'] мяккі
[ц'].)
• Назавіце гукі, якія абазначаны літарай ю ў сказе перадапошняй страфы.
• Пры
напісанні слова "чараўніцы" ў
якіх месцах вас падпільноўвае Памылка Памылкаўна? Чаму?
• Падбярыце
рускі адпаведнік да слова "чараўніцы". (Волшебницы.) Параўнайце гучанне і напісанне.
• Складзіце
сказ ці словазлучэнне са словам "чараўніцы". (Нашы чараўніцы.)
• Дакажыце,
што “дзед-туман” сапраўды трэба пісаць праз дэфіс.
Заўвага: калі адзіночны прыдатак стаіць перад паяснёным
словам і сваім значэннем
адпавядае азначэнню-прыметніку, то дэфіс не
пішацца: прыгажуня дзяўчына (= прыгожая
дзяўчына ).
• Раскрыйце
сэнс вершаваных радкоў "ночка нас застала, дамоў не пусціла".
• У прыведзеным
тэксце ўжываецца часціца. Знайдзіце сказы з гэтай часцінай мовы.
• Растлумачце ўмовы пастаноўкі
косак у вершы.
Назавіце прыслоўе, для якога характэрна яканне.
Помніце! На частку слоў іншамоўнага паходжання яканне не пашыраецца.
• Знайдзіце прыметнікі ў тэксце. Ці робяць яны мову
тэксту больш выразнай?
• Знайдзіце і разбярыце па членах сказа адзін з простых сказаў.
• Выпішыце
са сказа словазлучэнне з галоўным словам -- дзеясловам.
• Паназірайце за словамі. З якімі галоснымі літарамі сябруюць цвёрдыя
зычныя гукі, а з якімі -- мяккія?
• Якое слова ў вершы вам найбольш падабаецца? Чаму?
• Падбярыце сінонім да слова “люляў”. (Калыхаў.)
• У слове "дзед" напісанне зычнай літары не
адпавядае вымаўленню. Каб праверыць, якую літару патрэбна пісаць, звярніцеся да
слова ласкава (утварыце яго памяншальна-ласкальную форму). (Дзядок.)
• Дакажыце, што пара слоў “моцна пакахала” –
словазлучэнне.
• Якія словы ў тэксце не з’яўляюцца членамі сказа?
• Назавіце зычны гук, мяккасць якога абазначаецца
мяккім знакам.
• Выпішыце з тэксту слова наступнай будовы: корань +
канчатак.
• Растлумачце пастаноўку кропак у апошняй страфе.
• Вызначце назоўнікі, якія абазначаюць назву жывой
істоты і асобу чалавека.
• Знайдзіце ў тэксце дзеясловы. Якія дзеянні абазначаюць
яны: якія ўжо адбыліся? Якія адбываюцца цяпер? Якія яшчэ адбудуцца?
• Ці
згодныя вы, што літара я ў слове
"цёхкаў" абазначае два гукі?