Поиск по этому блогу

Тэст “Тапун”

 Тэст “Тапун”

 

Вызначце, якому значэнню адпавядаюць прыведзеныя словы.

 

Талдоніць, тарбахват, таўканіна, тапун, талалаканне, торкаць, татаканне, тарабарыць, тамкаць, тараторанне.

 

1. Балбатня.

 

2. Гаварыць, настойліва павучаць, паўтараючы адно і тое ж.

 

3. Размаўляць павольна, паціху.

 

4. Дзіця-хлапчук, які нядаўна навучыўся хадзіць, або нованароджаны маладняк свойскай жывёлы.

 

5. Бязладна, шумна размаўляць.

 

6. Шпаркая гаворка.

 

7. Хапуга.

 

8. Часты перастук, стуканне.

 

9. Штурханіна ў цеснаце.

 

10. Даваць, працягваць.

 

А д к а з ы (словы ў іх напісаны наадварот).

 

1. Еннакалалат. 2. Ьцінодлат. 3. Ьцакмат. 4. Нупат. 5. Ьцырабарат. 6. Еннаротарат. 7. Тавхабрат. 8. Еннакатат. 9. Анінакўат. 10. Ьцакрот.

       [1, с. 116 -- 120]

                                                             Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

Юрчанка Г. Ф. Народнае вытворнае слова : З гаворкі Мсціслаўшчыны. Р – Я. – Мн : Навука і тэхніка, 1985. – 336 с.