Аляксей Якімовіч
Абагнаў
Прыехаў я на дачу,
Там папрацаваў.
Увечары здалося:
Старасць абагнаў.
Я не памыліўся.
Старасць ззаду засталася.
Ды не хоча адпускаць:
Даганяе, не здалася.
Усё бяжыць яна за мною,
Зусім не адстае
І галёкае што сілы:
“Мы даўно свае.
Парадніліся з табою,
Сто балячак маем.
Не каханне, не спатканне –
Пенсію чакаем.
Не бяжы, прысядзь на лаўку,
Адпачні ў цяньку.
Бачу: моцна забалела
Табе у баку”.
Я бягу, бягу, бягу,
Шырока ступаю.
Ад назойлівай бабулі
Як мага ўцякаю.
Людзі дзівяцца, глядзяць,
Не ведаюць, што сталася.
Летнім вечарам на вуліцы
Нямала іх сабралася.
Не дагнала мяне старасць.
Войкнула і стала.
Музыкай ў вушах гучыць:
“Стамілася, адстала”.
2025 год
Аляксей Якімовіч
Скрыпка Паэта
Анёлы – вучні Бога –
Паэту скрыпку падарылі,
Агнём ад бліскавіцы,
Каб не старэла, асвяцілі.
Іграй, Паэт,
Будзі сваё натхненне.
Час не стаіць.
Час для жыцця – імгненне.
Плыве рака,
І воблакі над ёю.
Купаліся ў вадзе,
Памыліся расою.
Плывуць, нібы асілкі.
Захочуць – дажджом пральюцца.
Заскачуць па зямлі дажджынкі
І ў ручаёк збяруцца.
Не рвіце струны
На скрыпачцы Паэта.
Паэт іграе.
Плыве у кветках лета.
Хлапчук, маленькі, як грыбок,
За мамаю бяжыць, каб не адстаць.
Яму, напэўна, за руку
Матулю хочацца узяць.
Свет дзіўнаваты.
Яшчэ не вывучыў яго хлапчук.
Абцасіка, як уначы:
Тук-тук, тук-тук…
Паэт іграе, стараецца
Натхненне людзям перадаць.
Анёлы сочаць,
З вышыні уважліва глядзяць.
Плыве цяпло,
Плыве каханне.
Плыве жыццё,
Нясе жаданне.
Гаворыць скрыпачка,
Расказвае.
Як добры лекар,
Вузлы развязвае.
Не рвіце струны ні бомбай,
Ні словам азвярэлым.
Анёлы скрыпачку даюць
Дастойным, смелым.
Свет дзіўнаваты.
Святла бракуе.
Іграй, Паэт.
Нехта пачуе.
2025 год
Аляксей Якімовіч
Храм у душы
Богу я маліўся,
Марыў, працаваў
І ў душы, так сталася,
Храм пабудаваў.
Вёска, дзе радзіўся,
Тут даўно жыве.
У горад пераехаў,
А яна заве.
Для мяне была ты,
Як утульны дом.
А цяпер здаешся
Незвычайным сном.
Бацька, маці ў храме.
Вось каб іх абняць,
Слова, што не раніць,
Вымавіць, сказаць!
Каб вясёлкай ззяла,
Грэла цеплынёй.
Вас я не пакінуў.
Вы заўжда са мной.
Блізкія у храме.
На мяне глядзяць.
Пасівеў дзядуля.
Хочуць падтрымаць.
Мы жывём з надзеяй.
Часта намі правіць.
Добра, калі хтосьці
Нам плячо падставіць.
У гэтым храме праўда.
Хлусня раз’ядае.
А Божая праўда,
Як святло, яднае.
Богу я маліўся.
Храм пабудаваў.
Словы беларускія
Для падмурка ўзяў.
Продкі мне дазволілі.
Доўга бераглі
Тут, у Беларусі,
На святой зямлі.
2025 год
Аляксей Якімовіч
Іду па дарозе
Іду па
дарозе.
Сонца коле ў вочы.
Дні бягуць, мільгаюць.
Сустракаюць ночы.
Кладуцца на падушку,
Стомай ахінаюць.
Мне здаецца, што яны
Трываласць правяраюць.
Ці цярпенне не растраціў,
Ці сіла засталася.
Ноч пралезла праз акно,
Паняй разляглася.
Крочу па дарозе.
Вядзе ўперад, прама.
Чую, як здалёку
Просіць мяне мама:
-- Людзі дрэнныя, сынок,
У нас не звяліся.
Неспакойна на душы.
Глядзі не паслізніся.
Іду па дарозе,
Лядок абмінаю,
Унука мілага свайго,
Сустрэўшы, павучаю:
-- Як карэньчыкі зямныя,
Мы перапляліся.
Помні гэта, беражы.
Глядзі, не паслізніся.
Іду па дарозе,
У мех гады складаю.
Тут яны, са мною,
З імі я ступаю.
Ведай, мамачка мая:
Я не паслізнуся.
Вершы для людзей пішу,
Думкамі дзялюся.
Іду па дарозе,
Што выводзіць у людзі.
Тут мая Радзіма.
Цяплом грэе грудзі.
2025 год
Аляксей Якімовіч
Пра Ляноту
Адчыніў акно
–
Лянота ўляцела.
Нібы гаспадыня,
На ложачак прысела.
Разваліўшыся, сядзіць,
Гучна пазяхае
І мяне, як сябра,
Прысесці запрашае.
Ноч ужо мінула.
Трэба працаваць.
Кладучыся спаць,
Падумай, як устаць.
Так казаў мне бацька,
Паўтарала маці.
Не прывыклі продкі
Сіднем сядзець у хаце.
Вырашыў Ляноце
Пра гэта расказаць,
Хоць і не хацелася
З ёю размаўляць.
Госцейка нязваная
Вушы затуляе.
Зразумеў адразу:
Слухаць не жадае.
Цікае гадзіннік
Мерна на сцяне.
Нахабна пазірае
Лянота на мяне.
-- З табой, -- кажу Ляноце, --
Сварыцца не хачу.
А бацькавай папругай
Крыху палячу.
Як паўтара няшчасця,
Скрывілася Лянота
І, выскачыўшы з хаты,
Завыла каля плота.
2025 год