Поиск по этому блогу

Вывучаем родны край. Міншчына-1

 

Вывучаем родны край. Міншчына-1

 

Адгадайце назвы гарадоў – раённых цэнтраў Міншчыны.

 

Для даведкі.

1. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і чатыры галосныя;

б) чатыры склады;

в) заканчваецца на шаснаццатую літару алфавіта;

г) рыфмуецца са словам “акно”;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “ніз”;

е) як назоўнік, адносіцца да ніякага роду, яго можна замяніць словам “яно”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..арыс.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб.  Беразіно

 

2. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на дваццаць другую літару алфавіта;

г) другая галосная паўтараецца два разы;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “сыр”;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..арыс.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Барысаў

 

3. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на першую літару алфавіта;     

г) рыфмуецца са словам “батлейка”;  

д) з яго літар можна пабудаваць слова “клей”;

е) як назоўнік, адносіцца да жаночага роду, яго можна замяніць словам“яна”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..асіль.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Вілейка

 

4. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на пятнаццатую літару алфавіта;

г) усе зычныя цвёрдыя;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “лыжа”;            

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;                                   

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..асіль.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб.  Валожын

 

Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары, наадварот; іх парадак зменены): ныжолав, ўасыраб, онізареб, акйелів.

 

Залатое слова майго роду: бавіцца  – дзесьці затрымлівацца, праводзіць там час даўжэй, чым трэба.                                                                                                                                                                       

Аднакаранёвыя словы:  бавенне, баўленне, бавіць (з кімсьці праводзіць час, напрыклад, з дзецьмі, даглядаючы, забаўляючы іх).