Поиск по этому блогу

Гульня "Ой, дзяўчына..."

 

Гульня “Складзіце песню”

 

Складзіце разбураную нядобрым чараўніком беларускую народную песню з сямі строф “Ой, дзяўчына, шуміць гай!”.

 

Строфы, дадзеныя не па парадку, не ў адпаведнасці з песняй

 

1. Збудуй хату з лебяды,

    А ў чужую не вядзі, не вядзі!

    Збудуй хату з лебяды,

    А ў чужую не вядзі!

 

2. Як не лае, дык бурчыць,

    Толькі ж яна не маўчыць,

                               не маўчыць…

    Як не лае, дык бурчыць,

    Толькі ж яна не маўчыць…

 

3. Ой, дзяўчына, шуміць гай!

    Каго любіш –

                     забывай, забывай…

    Ой, дзяўчына, шуміць гай!

    Каго любіш – забывай!

 

4. Чужая хата такая,

    Як свякруха ліхая, ліхая.

    Чужая хата такая,

    Як свякруха ліхая.

 

5. – Не пайду я за цябе,

    Няма хаты у цябе, у цябе.

    Не пайду я за цябе,

    Няма хаты у цябе.

 

6. Ой, дзяўчына, сэрца маё,

    Ці ты пойдзеш за мяне,

                                       за мяне?

    Ой, дзяўчына, сэрца маё,

    Ці ты пойдзеш за мяне?

 

 

Для даведкі (выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе).  Строфы, дадзеныя ў адпаведнасці з песняй.

1 і 7 – 3, 2 – 6, 3 – 5, 4 – 1, 5 – 4, 6 – 2.