Аляксей Якімовіч
Сон
адзінокага мужчыны
(дадзены ў скарачэнні)
Сымон зайшоў у хату,
А жонка – ля дзвярэй.
“Даўно
цябе чакаю,
Як з выраю гусей!
На лузе сёння быў,
Стараўся, накасіўся!
Не адмаўляйся, бачу:
Зусім стаміўся.
Сядзь на канапу.
Я боцікі сцягну…
Сядзі, трымайся,
Не выгінай спіну!”
Сцягнула жонка боты,
Паставіла ў куток,
Затым ў збане прынесла
З каморачкі квасок.
Абедзвюма рукамі
Сымон
той збан узяў,
Адпіў з яго глыткамі,
А дзякуй не сказаў.
Сядзіць, як важны пан,
Што мальва, расцвітае.
А на стале шырокім
Яда яго чакае.
Тут
вараная бульба,
Катлеты, агурочкі,
Вялікі селядзец,
Суп з печы і грыбочкі.
З
канапы ён устаў,
За стол шырокі сеў.
Зірнуўшы, на яду
Накінуўся, як леў.
2021 год.
Увесь верш, як і
іншыя, вы можаце прачытаць у кнізе “Нязваныя госці”, якая выйшла ў выдавецтве
“Беларусь”.
Якімовіч, А. М. Нязваныя госці :
прыгодніцка-гістарычная аповесць, мастацкія гіпотэзы, вершы, прыпеўкі для
настрою / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2022. – 199 с.