Поиск по этому блогу

Сінонімы са словам кавалак

 

                                             Сінонімы са словам кавалак   

 

Помніце! Сінонімамі з’яўляюцца словы, аднолькавыя або блізкія па значэнні.

 

Звярніце ўвагу на тое, як пішацца слова: кавалак.

 

Да якой часціны мовы адносіцца слова кавалак?

Д л я  д а в е д к і: адказвае на пытанне ш т о?

 

Сінонімы да слова кавалак (адно слова тут “лішняе”).

Скіба, крошка, абломак, чарапок, дрэва, ашчэпак, луста, аполец, акраец.

Якія з гэтых слоў, як вы лічыце, а) аднолькавыя па значэнні; б) блізкія па значэнні?

 

Эксперт Змітрок.

-- Сінонімы скіба, луста, як мне здаецца, аднолькавыя па значэнні. Так звычайна кажуць пра кавалак хлеба.

 

Эксперт Насця.

-- Сінонімы кавалак, акраец, так лічу, складаюць яшчэ адну групу аднолькавых па значэнні слоў. Акраец – кавалак з краю бохана (хлеба).

 

Эксперт Алеся.

-- Сінонімы кавалак, крошка складаюць групу блізкіх па значэнні слоў. Крошка значна меншая па сваіх памерах, чым кавалак.

 

Эксперт Міхась.

-- Словы абломак, чарапок, ашчэпак, аполец блізкія па значэнні. Абломкам можа быць тое, што абламалася, напрыклад, кавалак шыферу, чарапок – кавалачак ад разбітага посуду, ашчэпак – тонкі кавалачак ад пасечанага дрэва, шчэпка, аполец – кавалак сала.

 

А як лічыце Вы, нашы шаноўныя чытачы?

 

Прачытайце. Выберыце з дужак патрэбны сінонім.

1. (Чарапкі, абломкі) ад разбітай талеркі ляжалі на падлозе. 2. Сымон прынёс у хату (ашчэпак, аполец) сала. 3. Сымон трымаў у руках вялікую (лусту, крошку) хлеба.

 

Ці з’яўляюцца сінонімамі словы кавалак і драбок? Як вы лічыце?

 

Выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе

 

Д л я  д а в е д к і (словы-адказы напісаны наадварот).

Гэта кінўозан; “лішняе” слова авэрд (не з’яўляецца сінонімам); 1 – ікпарач, 2 – целопа, 3 -- утсул; аццюялўя’з. 

                                                              Распрацаваў Аляксей Якімовіч