Я сябрую з параўнаннямі. “Як гара”
•
Устаўце ў прыведзеныя сказы патрэбныя народныя параўнанні,
праверце, ці сябруеце з імі.
1. Атрымаўшы заслужаную
ўзнагароду, пажвавеў, ажыў Тарас, у яго … (Аляксей
Якімовіч).
2. “Твой хлопчык … “,
-- прыўзняўшы малога, сказаў Аксені Рыгор.
3. Міхась быццам не
заўважае старэйшых, колкімі словамі … (Аляксей
Якімовіч).
4. “Вы … !“ -- зірнуўшы
на братоў, усклікнуў Антось (Аляксей
Якімовіч).
5. Пан закрычаў і
забегаў па пакоі, ён … (Аляксей Якімовіч).
6. Алесь перад намі з’явіўся
нечакана, … (Аляксей Якімовіч).
7. “Дарма патраціў я
свае грошы, … “, -- прызнаўся суседу Максім (Аляксей Якімовіч).
8. Кастусь стаяў перада
мною і ўсміхаўся, задаволены, ён … (Аляксей
Якімовіч).
9. “Узлаваўся наш
Сымон, ніяк не супакоіцца, …”, -- звярнуўся да Клаўдзі Пятрусь (Аляксей Якімовіч).
10. Засаромелася
дзяўчына, моўчкі ўздыхае і … (Аляксей
Якімовіч).
11. Сямён не зважае,
ходзіць па ўзараным агародзе … (Аляксей
Якімовіч).
Для даведкі.
Як з ланцуга сарваўся.
Як зорку схапіў.
Як град сыпле.
Як з неба зваліўся.
Як іскра на яго ўпала.
Як гляк.
Як гара з плеч спала.
Як конь па градах.
Як дзве кроплі вады.
Як за акно выкінуў.
Як каліна гарыць.
Сінонім да слова
“гляк”: гаршчок (гліняны з вузкім горлам).
З
параўнаннямі сябруем,
Вельмі паважаем.
І на вуліцы, і ў школе
Мы іх ужываем.
Аляксей Якімовіч.