Поиск по этому блогу

Вывучаем родны край. Брэстчына -- 1

 

Вывучаем родны край. Брэстчына -- 1

 

Адгадайце назвы гарадоў – раённых цэнтраў Брэстчыны.

 

Для даведкі.

1. У назве гэтага горада:

 а) тры зычныя літары і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на першую літару алфавіта;

г) рыфмуецца са словам “глюкоза”;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “раз”;

е) як назоўнік, адносіцца да жаночага роду, яго можна замяніць словам “яна”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..арыс.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб.  Бяроза

 

2. У назве гэтага горада:

 а) пяць зычных літар і пяць галосных;

б) пяць складоў;

в) заканчваецца на дваццаць восьмую літару алфавіта;

г) другая галосная літара паўтараецца тры разы;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “чары”;

е) як назоўнік, ужываецца толькі ў форме множнага ліку;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..арыс.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Баранавічы

 

3. У назве гэтага горада:

 а) пяць  зычных літар і чатыры галосныя;

б) чатыры склады;

в) заканчваецца на дваццаць восьмую літару алфавіта;     

г) другая галосная літара паўтараецца два разы;   

д) з яго літар можна пабудаваць слова “цана”;

е) як назоўнік, ужываецца толькі ў форме множнага ліку;

ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..аліна.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Ганцавічы

 

4. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на першую літару алфавіта;

г) другая галосная літара паўтараецца два разы;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “кабіна”;            

е) як назоўнік, адносіцца да жаночага роду, яго можна замяніць словам “яна”;                                   

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..эня.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб.  Жабінка

 

Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары, наадварот; іх парадак зменены): ычівацнаг, акнібаж, азоряб, ычіванараб.

 

Залатое слова майго роду: байдан – незаселенае і неапрацаванае месца.

Аднакаранёвае слова:  байданішча. 

Сінанімічнае слова: пустэча.

Не блытаць са словамі “байда” (лодка), байдара (лодка) і байдарка.