Фразеалагічныя
заданні на літару “Г” “Правер сябе”
• Падбярыце
фразеалагічныя звароты (фразеалагізмы) так, каб яны адпавядалі ўказаным
лексічным значэнням.
Тлумачыцца
значэнне фразеалагізмаў, якія трэба падабраць
1. Вельмі рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі.
2. Неразумны, някемлівы чалавек.
3. Павышаць патрабаванні да кагосьці; узмацняць
строгасць.
4. Усімі сіламі абараняць кагосьці, штосьці.
5. Хтосьці разумны, кемлівы.
6. Зайздросна глядзець на штосьці спакуслівае, але
недаступнае.
7. Анішто не рабіць, ні пра што не клапаціцца.
8. Падумаць, памеркаваць, узважыць.
9. Вельмі старанна і пільна даглядаць, рупліва зберагаць,
ахоўваць каго-небудзь, што-небудзь.
10. Па-новаму, інакш ацэньваць каго-небудзь, што-небудзь.
11. Зайздросцячы, уважліва сачыць за тым, хто есць.
12. Вельмі пільна ўзірацца.
13. Разумна ацэньваць сапраўднае становішча.
14. Вельмі няславіць каго-небудзь, гаварыць пра
каго-небудзь многа кепскага, непрыемнага.
15. Вельмі многа і цяжка працаваць, мардаваць сябе працай.
16. Дабівацца чаго-небудзь
крыкам, лаянкаю.
17. Настойліва дабівацца чаго-небудзь, ажыццяўляць
задуманае.
18. Авалодваць, захопліваць без намаганняў.
19. Зусім няма грошай, безграшоўе.
20. Хітраваць, падманваць кагосьці.
21. Зусім кепскі, не прыгодны.
Фразеалагізмы,
якія падбіраем да ўказаных тлумачэнняў
Гульма гуляць, глуздом парухаць (паварушыць), горлам
браць, галава на плячах, (на карку), граша не варты, галава дубовая (яловая), гнуць
карак (горб, спіну), гуляць у хованкі (жмуркі), глядзець у рот, глядзець
другімі (іншымі, новымі) вачамі (вокам), гады ў рады, глядзець як вока, горы
валіць, глытаць сліну (слінку), глядзець не змігнуць, гайкі закручваць, голымі
рукамі браць, глядзець праўдзе ў вочы, гарою стаяць, голая кішэня (пустыя
кішэні), гнуць сваю лінію.
Для даведкі
(выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе).
15. Гнуць карак (горб, спіну). 1. Гады ў рады. 5. Галава
на плячах (на карку). 8. Глуздом парухаць (паварушыць). 21. Граша не варты. 11. Глядзець у рот. 2.
Галава дубовая (яловая). 6. Глытаць сліну (слінку). 10. Глядзець другімі
(іншымі, новымі) вачамі (вокам). 16. Горлам
браць. 3. Гайкі закручваць. 9. Глядзець
як вока. 20. Гуляць у хованкі (жмуркі). 4. Гарою стаяць. 7. Гульма гуляць. 19.
Голая кішэня (пустыя кішэні). 12. Глядзець не змігнуць. 17. Гнуць сваю лінію. 14.
Горы валіць. 18. Голымі рукамі браць. 13. Глядзець праўдзе ў вочы.
[1, стар. 61
-- 73, “Фразеалагічны слоўнік”]
Спіс
выкарыстанай літаратуры
1. Гаўрош,
Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара
філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага. –
Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М.
Янкоўскі.
Склаў Аляксей Якімовіч