Вывучаем родны край. Гомельшчына-2
Адгадайце назвы гарадоў – раённых цэнтраў Гомельшчыны.
Для даведкі.
1. У назве гэтага
горада:
а) тры зычныя літары (мяккасць адной з іх абазначаецца мяккім знакам) і адна галосная;
б) адзін склад;
в) заканчваецца на дванаццатую
літару алфавіта;
г) ні зычныя, ні
галосныя не паўтараюцца;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “лес”;
е) як назоўнік,
адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;
ё) першая літара такая
ж, як і ў жаночым імені: ..ва.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Ельск
2. У назве гэтага
горада:
а) пяць зычных літар і чатыры галосныя;
б) чатыры склады;
в) заканчваецца на
дваццаць восьмую літару алфавіта;
г) другая галосная паўтараецца два разы;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “тачы”;
е) як назоўнік, ужываецца
толькі ў форме множнага ліку;
ё) першая літара такая
ж, як і ў мужчынскім імені: ..эня.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Жыткавічы
3. У назве гэтага
горада:
а) чатыры зычныя літары
і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на пятнаццатую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словам
“зробім”;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “лоб”;
е) як назоўнік,
адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам“ён”;
ё) першая літара такая
ж, як і ў мужчынскім імені: ..эня.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Жлобін
4. У назве гэтага
горада:
а) шэсць зычных літар і пяць галосных;
б) пяць складоў;
в) заканчваецца на
дваццаць восьмую літару алфавіта;
г) другая і
чацвёртая галосныя і першая зычная
паўтараюцца два разы;
д) з яго літар можна
пабудаваць слова “каліна”;
е) як назоўнік, ужываецца
толькі ў форме множнага ліку;
ё) першая літара такая
ж, як і ў жаночым імені: ..ацярына.
• Устаўце яе замест
кропак.
Яго герб. Калінкавічы
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары,
наадварот; іх парадак зменены): ычівактыж, ычівакнілак, ксьле, ніболж.