Парады. Як панізіць узровень цукру ў арганізме
• Якую шкоду прыносіць цукровы
дыябет?
Цукровы дыябет вылечваецца цяжка, разбурае арганізм.
Прыходзіцца пастаянна прымаць патрэбныя лекі, каб трымаць сябе ў форме.
Выказванне
Здароўе можна і ўмацаваць, і загубіць (Аляксей Якімовіч.)
Парада,
якая не патрабуе выдаткаў
Вядзіце актыўны лад жыцця, больш рухайцеся.
Не злоўжывайце салодкім.
Народныя
сродкі
• Некаторыя
на працягу двух тыдняў раніцай за паўгадзіны да ежы выпіваюць шклянку кефіра, у
якую дабаўляюць палову чайнай лыжкі змолатай карыцы. Ці дапамагае гэта панізіць
узровень цукру ў арганізме?
Кажуць, што дапамагае.
• Адну
сталовую лыжку зярнят аўса заліваюць адной шклянкай вады, даводзяць да кіпення
і потым вараць на працягу пяці хвілін. Адвар працэджваюць і п’юць на працягу
дня, падзяліўшы яго на тры часткі, прыёмы.
Ёсць такі народны рэцэпт.
• Жменю высушаных
лісткоў чорных парэчак заліваюць кіпятком і п’юць пасля таго, як ён крыху
астыне.
Ёсць і такі народны рэцэпт.
Помніце! Перш чым пачаць лячэнне, звярніцеся да лекара.
Вершаваныя
радкі
Доўга сам лячыўся.
Здароўя не знайшоў.
Цяжка уздыхнуўшы,
Да лекара пайшоў.
Аляксей Якімовіч
Заданні
для моваведаў
1. Да слова “рэакцыянер” падбярыце блізкі па значэнні
назоўнік, які пачынаецца з зычнай літары ц.
2. Да слова “красаваць” падбярыце блізкі па значэнні
дзеяслоў, які пачынаецца з зычнай літары к.
3. Да слова “разбэшчаны”
падбярыце блізкі па значэнні прыметнік, які пачынаецца з зычнай літары р.
4. Да слова “стукнуць” падбярыце блізкі па значэнні
дзеяслоў, які пачынаецца з зычнай літары “в”.
• Выкарыстаўшы
літары д, б, т, можаце прадоўжыць
гэта заданне.
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1:
лашармец. 2: ьцентівк. 3: ынсупсар. 4: ьцяцыв.