Поиск по этому блогу

І жартам, і ўсур’ёз. Аўчар

 

І жартам, і ўсур’ёз. Аўчар

 

Як вы лічыце?

 

Аўчар – гэта …

 

1) злосны сабака;

 

2) чараўнік;

 

3) чалавек, які займаецца развядзеннем аўчарак;

 

4) вопытны аўтамабіліст;

 

5) баран;

 

6) чалавек, які даглядае авечак;

 

7) старажытны чалавек;

 

8) чалавек, які валодае гіпнозам;

 

9) спецыяльны будынак;

 

10) звер, які палюе на авечак.

             [1, с. 47]           

 

Падказка.

                                 

Дадзены ключавыя словы з указаных тлумачэнняў, напісаныя наадварот: качева.

Паразважаем.

Што ці каго вам нагадвае слова аўчар?

Якое новае беларускае слова можна скласці з літар, што ўваходзяць у слова аўчар, калі дабавіць да іх яшчэ адну літару?

Запішыце назоўнік аўчар у давальным і творным склоне, паставіўшы да яго пытанні каму? кім?.

Які сказ можна скласці, выкарыстаўшы слова аўчар?

Скорагаворка.

Аўчар трымае авечак у аўчарні.  

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

                                                                  Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч