Праверце сваю логіку і інтуіцыю. “Карп у футры-3”
Логіка
– уменне разважаць і рабіць вывады.
Сінонімы
да слова інтуіцыя: чуццё, прадбачлівасць,
здагадка.
У мінскім выдавецтве “Беларусь” выйшла мая кніга “Карп у
футры”, у
якой
змешчаны дэтэктыўныя апавяданні, вершы, прыпеўкі.
1. Урывак з
апавядання.
Тэлефон зазваніў надрывіста і трывожна. Трубку падняў
Віктар. Ён толькі што вылез з ванны.
-
Ало! - гукнуў Віктар у тэлефонную трубку.
- Бу-бу-бу-бу-бу... - данеслася з трубкі, а потым пачуўся
асіплы, як пасля моцнай прастуды, мужчынскі голас: - Вас зваць Капыловіч Віктар
Піліпавіч?
Віктар
насцярожыўся, бо голас быў незнаёмы.
-
Я Віктар Піліпавіч.
- У вас ёсць сын Капыловіч Сямён Віктаравіч, які вучыцца
ў сёмым класе, - прасіпеў мужчына.
«Мой Сямён, мабыць, штосьці натварыў і ў міліцыю трапіў»,
- падумаў Віктар. У падобнай сітуацыі, відаць, не адзін бацька падумаў бы гэтак
жа, як ён.
Гэты ўрывак узяты з
апавядання:
а) “Тысяча даляраў”;
б) “Тэлефонны званок”.
• З двух
варыянтаў выберыце патрэбны.
2. Урывак з апавядання.
Так, заўтра мужчыны паедуць у Германію, каб купіць
замежныя легкавушкі. Кожны з іх павязе па тры тысячы даляраў. І Эдзікаву жонку
яна, Валянціна, угаварыла, каб адпусціла мужа ў Германію. Тысячу зялёненькіх
дала, а дзве тысячы суседзі пазычылі. Эдзік аддасць грошы, калі дамоў вернецца
і машыну прадасць. Дасць Бог, і сабе заробіць некалькі соцень.
- Вазьмі ў халадзільніку, - уздыхнула Валянціна. - А
Эдзіку поўны кілішак не налівай.
Мікіта дастаў з халадзільніка бутэльку, спрытна яе
адкаркаваў і наліў гарэлку ў кілішкі.
Выпіўшы, мужчыны прыкметна павесялелі, разгаварыліся.
Валянціна зноў уздыхнула:
- Вы там разам трымайцеся. З вялікімі грашыма едзеце. А
сёння за капейку могуць забіць.
- Валя, не хвалюйся, - прагаварыў Іван. - Нас Сымон
абароніць. Ён калісьці на мяжы служыў, імянны гадзіннік мае.
Гэты ўрывак узяты з
апавядання:
а) “Тэлефонны званок”;
б) “Гадзіннік”.
• З двух
варыянтаў выберыце патрэбны.
3. Урывак з апавядання.
У пакоі раптам патыхнула пахам саляркі. А праз імгненне
Кацярына пачула з'едлівы голас:
- Вершыкі чытаеш?
Ад неспадзеўкі яна выпусціла кнігу. Кніга ўпала на мяккі
нямецкі дыван, засланы на падлозе.
Паволі, нібы ў яе быў стопудовы цяжар на плячах, Кацярына
ўстала з крэсла і, павярнуўшыся, убачыла двух мужчын у масках, размаляваных
перакрыжаванымі касцямі. Адзін з бандытаў быў высокі, а другі - сярэдняга
росту, каржакаваты. Высокі трымаў у руцэ тоўсты кій. Ад яго несла саляркай.
- Чаго вам трэба ад мяне? - як знячэўку спалоханая
птушка, крыкнула Кацярына. Яна здагадалася, што бандыты ўлезлі праз адчыненае
акно.
- Баксы давай! - сыкнуў каржакаваты.
- Няма! - у роспачы ўсклікнула Кацярына. Яна яшчэ
спадзявалася, што бандыты пакінуць яе, згінуць, як гінуць на світанні казачныя
нячысцікі. І тады для яе ўсё гэта застанецца кашмарным сном.
Гэты ўрывак узяты з
апавядання:
а) “Гадзіннік”;
б) “Наводчык”.
• З двух
варыянтаў выберыце патрэбны.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1. Конавз
ыннофелэт. 2. Кінніздаг. 3. Кычдован.
Якімовіч, А. М. Карп у футры :
апавяданні, вершы, прыпеўкі / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2021. – 167
с.