Поиск по этому блогу

Заданні па беларускай мове ў вышэйшай школе, якія выконваў Дз. (дзеепрыметнік і іншае)

Заданні па беларускай мове ў вышэйшай школе, якія выконваў Дз. (дзеепрыметнік і іншае)

 Пераклад тэксту з рускай мовы.

Наша мова – гэта важнейшая частка нашых паводзін у жыцці. І па тым, як чалавек гаворыць, мы адразу і лёгка можам меркаваць пра тое, з кім маем справу: мы можам вызначыць ступень інтэлігентнасці чалавека, ступень яго псіхалагічнай раўнавагі… Вучыцца добраму, спакойнаму, інтэлігентнаму маўленню трэба доўга і ўважліва – прыслухоўваючыся, запамінаючы, заўважаючы і вывучаючы. Але хоць і цяжка – гэта трэба, трэба. Наша маўленне – важнейшая частка не толькі нашых паводзін, але і нашай асобы, нашай душы, розуму.
                                                     (Дз. Ліхачоў.)

 Пераклад словазлучэнняў і іншых спалучэнняў слоў на беларускую мову.

Болеть гриппом – хворы на грып, встречаться по субботам – сустракацца па суботах, благодарить учителя – дзякаваць настаўніку, издеваться над ней – здзекавацца з яе, стучать по дереву – стукаць па дрэве, благодарить одноклассников – дзякаваць аднакласнікам, смеяться над бездельником – смяяцца з лодара, простить друга – дараваць сябру, извините меня за беспокойство – прабачце мне за турботы, идти по дрова – ісці па дровы, поблагодарить учеников старших классов за помощь – падзякаваць вучням старэйшых класаў за дапамогу, шутить над братом – жартаваць з брата, отправить по одежду – адправіць па адзенне, поехать за грибами – паехаць у грыбы (па грыбы), подтрунивать над знакомым – насміхацца са знаёмага, пойти за ежевикой – пайсці ў ажыны (па ажыны), удивляться чему-то – здзіўляцца з чагосьці, думать о ней – думаць пра яе, пойти за земляникой – пайсці ў суніцы.

 Пераклад слоў і спалучэнняў слоў на беларускую мову.

Задержаться из-за дождя -- затрымацца з-за дажджу; апрыкраць – опротиветь, опостылеть, надоесть; у него больные почки – ён хворы на ныркі; шептать сквозь сон -- шаптаць праз сон; асілак – богатырь, силач; умнее сестры -- разумнейшы за сястру; болеть ангиной – хварэць на ангіну;  слышал своими ушами -- чуў сваімі вушамі; два  аиста -- два буслы; вабны – привлекательный, манящий, зовущий; лекция по французскому языку – лекцыя па французскай мове; нечего рассуждать о том, чего хорошо не знаешь -- няма чаго разважаць пра тое, чаго добра не ведаеш; оценка по рисованию – адзнака па маляванні; с тремя братьями -- з трыма братамі; вести себя из рук вон плохо --  паводзіць сябе вельмі кепска; дзьмухавец – одуванчик; три брата – тры браты; ухаживать за женщиной --заляцацца да жанчыны (даглядаць жанчыну); пойти за братом -- пайсці па брата; три моря – тры моры, селёдочница -- селядзечніца; у меня болит голова -- у мяне баліць галава; бомы – звоночки; место, где когда-то было озеро -- месца, дзе калісьці было возера; нязграбны – неуклюжий, нескладный, неловкий; домашние животные или птицы, родившиеся осенью -- хатнія жывёлы або птушкі, якія радзіліся восенню; маркотны – печальный, грустный, унылый; пришли вдвоём -- прыйшлі удвух (удзвюх, удваіх); экскурсия по колосовским местам – экскурсія па коласаўскіх мясцінах; золак – заря, рассвет; несколько раз в неделю -- некалькі разоў у тыдзень; топить печь -- паліць у печы; дитёныш медведя -- дзіцяня (дзіцянё) мядзведзя; в трёх километрах от деревни -- у трох кіламетрах ад вёскі; падбел – мать-и-мачеха.

 Выпраўленне спалучэнняў слоў з лексічнымі, граматычнымі і стылістычнымі памылкамі (варыянты іх правільнага напісання даюцца пасля злучка).

1. Ходзіць па двары – ходзіць на дварэ. 2. Высокий тополь – высокая таполя. 3. Белы гусь – белая гусь. 4. Відаць была шырока адчыненая дзвер – відаць былі шырока адчыненыя дзверы. 5. Охотничья собака – паляўнічы сабака. 6. Ідучы дадому – калі ішоў дадому. 7. Гэтая злая сабака – гэты злы сабака. 8. Широкая степь --  шырокі стэп. 9. Старэйшыя мяне – старэйшыя за мяне. 10. Самы найбуйнейшы – самы лепшы. 11. Серебряная медаль -- сярэбраны медаль. 12. Успамінаючы дарагія мясціны – калі ўспамінаю дарагія мясціны. 13. Солдатская шинель – салдацкі шынель. 14. Тры вялізных разгалістых дуба – тры вялізныя разгалістыя дубы. 15. Серая пыль – шэры пыл. 16. Кпілі над ім – кпілі з яго. 17. Дзве доўгіх касы – дзве доўгія касы. 18. Нестерпимая боль -- нясцерпны боль. 19. Круглай сіратою – круглым сіратою. 20. Новый рояль – новы раяль. 21. Па гэтым доўгім жардзінам – па гэтых доўгіх жардзінах. 22. Мелкая соль – дробная соль. 23. Выступіў вопытны суддзя Наталля Пятроўна – выступіла вопытны суддзя Наталля Пятроўна. 24. Наступить на любимую мозоль – наступіць на любімы мазоль. 25. Чытаючы гэту кнігу – калі чытаю гэту кнігу. 26. Падзякавала Рыгора – падзякавала Рыгору. 27. На окне висел тюль -- на акне вісеў цюль. 28. Гэта смачнае яблыка – гэты смачны яблык. 29. Вермишель сварился быстро – вермішэль зварылася хутка. 30. Больш прыгажэйшыя за вашых – прыгажэйшыя за вашых. 31. Купил новое пальто – купіў новае паліто. 32. Даражэй маці – даражэйшага за маці. 33. В комнату прилетела моль – у пакой прыляцела моль. 34. Мацней сваяцтва – мацнейшае за сваяцтва. 35. Росла горькая полынь – рос горкі палын. 36. Яблоньку закрыла тень – яблыньку затуліў цень. 37. Рыхтуючыся да экзамена – калі мы рыхтаваліся да экзамена. 38. Смяяцца над таварышамі – смяяцца з таварышаў. 39. Сустракацца па вечарам – сустракацца вечарамі. 40. Взял с кровати ремень – узяў з ложка рэмень.

 Утварэнне ад дзеясловаў уласцівых беларускай мове форм дзеепрыметнікаў.

Утварыць – утвараючая, утварыўшая, утвараемая, утвораная; назваць – называючая, называўшая, называемая, названая; сцерці – сціраючая, сцёршая, сціраемая, сцёртая; сплесці – сплятаючая, сплёўшая, сплятаемая, сплеценая; абараніць – абараняючая, абараніўшая, абараняемая, абароненая; асвяжыць – асвяжаючая, асвяжыўшая, асвяжаемая, асвежаная; упрыгожыць – упрыгожваючая, упрыгожыўшая, упрыгожваемая, упрыгожаная; не злічыць – незлічымае, незлічоная; раніць – ранячая, раніўшая, ранімая, раненая; усвядоміць – усведамляючая, усвядоміўшая, усвядамляемая, усвядомленая; закрыць – закрываючая, закрыўшая, закрываемая, закрытая; накіроўваць – накіроўваючая, накіраваўшая, накіроўваемая, накіраваная; патушыць – патухаючая, патушыўшая, патушаная, патухаемае, патухлае; купіць – купляючая, купляемая, купляўшая, купленая; разгарнуць – разгортваючая, разгарнуўшая, разгортваемае, разгорнутая; спазнаць – спазнаваючая, спазнаўшая, спазнаваемае, спазнаная; ссохнуць – сохнучая, сохлая; звязаць – звязваючая, звязаўшая, звязваемая, звязаная.

Для даведкі: дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца пры дапамозе суфікса –ш- ад асновы інфінітыва на зычны (сцёршая) і суфікса –ўш- ад асновы інфінітыва на галосны (абараніўшая).

 Адметнасць ва ўжыванні дзеепрыметнікаў у рускай і беларускай мовах.

Для беларускай мовы не характэрны зваротныя дзеепрыметнікі.
У беларускай мове перавага аддаецца дзеепрыметнікам  незалежнага стану прошлага часу з суфіксам –л-: пасівець – пасівелы.
Формы дзеепрыметнікаў залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі –ом-, -ем-, -ім-, -ым- (прадказуемы, любімы) малаўжывальныя ў літаратуры, часцей выкарыстоўваюцца ў навуковым, публіцыстычным і афіцыйна-справавым стылях.

 Пераклад словазлучэнняў на беларускую мову.

Невидимый луч – нябачны прамень; освещённый солнцем – асветлены сонцам; любимый романс – любімы раманс, любимый человек – каханы чалавек, скошенная косой – скошаная кассою; трепещущие  крылья – крылы, якія трапечуцца (трапятлівыя, трапяткія крылы); угрожающее положение – пагражальнае становішча; шагающий человек – чалавек, які крочыць; протопленная печь – прапаленая печ; плачущий голос – плаксівы голас; испуганный ребёнок – спалоханае дзіцё; развенчанный авторитет – развянчаны аўтарытэт; осознанная ошибка – усвядомленая памылка; возводимый дом – дом, які ўзводзіцца; поседевший человек – пасівелы чалавек; выжатый лимон – выціснуты лімон; странствующий музыкант – вандроўны музыкант; невыносимая боль – нясцерпны боль; трудящийся человек – чалавек, які працуе (працавіты чалавек); почитаемая коллега – паважаная калега; закрытая дверь – зачыненыя дзверы; выдающийся писатель – пісьменнік, які выдаецца (знакаміты пісьменнік); соответствующие выводы – адпаведныя вывады, летящие журавли – журавы, якія ляцяць; разлезшийся мешок – разлезлы мех; перебиваемый стон – перабіваемы (перапыняемы) стогн; горящие глаза – вочы, якія гараць; задыхающаяся речь – мова, якая задыхаецца (перарывістая мова); шумящее море – мора, якое шуміць (бурлівае мора); скачущая лошадь – конь, які скача; надвигающаяся туча – хмара, якая насоўваецца (рухомая хмара); колеблющаяся масса – маса, якая калышацца (трапяткая маса); харнимый талисман – талісман, які захоўваецца; жужжащие пчёлы – пчолы, якія гудзяць; прохватывающий ветерок – працінаючы вецярок (вецярок, які працінае); исправленная ошибка – выпраўленая памылка; вечно смеющаяся девушка -- дзяўчына, якая вечна смяецца (смяшлівая дзяўчына); намокшая прилипшая одежда – намоклае прыліплае адзенне, бегущая строка – бягучы радок, радок, які бяжыць.

 Пераклад спалучэнняў слоў на беларускую мову.

По одноименному роману Ивана Мележа – паводле рамана Івана Мележа; из зависти к другу – з-за зайздрасці да сябра; радоваться оценке – радавацца з адзнакі; впереди охотника – наперадзе паляўнічага; небольшой по размеру – невялікага памеру; издеваться над малышом – здзекавацца з малога; роман в стихах – раман у вершах; забыть обо всём – забыцца пра ўсё; жениться на Ольге – ажаніцца з Вольгай; отрекаться от идей --  выракацца ідэй; охотиться за лисой – паляваць на лісу; ухаживать за девушкой – заляцацца да дзяўчыны; похожий на мать – падобны да маці; из желания отомстить – з-за жадання адпомсціць; думать про себя --  думаць сам сабе; обратиться к детям – звярнуцца да дзяцей; по возвращении на Родину – вярнуўшыся на Радзіму; дом в три этажа – дом на тры паверхі; перетереть в муку – перацерці на муку; сходить за хлебом – схадзіць па хлеб; беспокоиться об учёбе – дбаць пра вучобу.

 Утварэнне форм дзеепрыслоўя ад дзеясловаў.

Жаць – жнучы, зжаўшы; казаць – кажучы, сказаўшы; крыкнуць – крычучы, крыкнуўшы; выяўляць – выяўляючы, выявіўшы; адправіць – адпраўляючы, адправіўшы; аднавіць – аднаўляючы, аднавіўшы; узгадаць – узгадваючы, узгадаўшы; бегчы – бегучы, забегшы; сагрэцца – саграваючыся, сагрэўшыся; вынесці – выносячы, вынесшы; выканаць – выконваючы, выканаўшы.
Збалансаваць – збалансоўваючы, збалансаваўшы; забяспечыць – забяспечваючы, забяспечыўшы; арганізоўваць – арганізоўваючы, арганізаваўшы; зрабіць – робячы, зрабіўшы; усталяваць – усталёўваючы, усталяваўшы; дамовіцца – дамаўляючыся, дамовіўшыся; спрачацца – спрачаючыся, паспрачаўшыся..

 Пераклад урыўка з твора І. Буніна.

Пахло жасмином в старой гостиной с покосившимися полами. Сгнивший, серо-голубой от времени балкон, с которого, за отсутствием ступенек, надо было спрыгивать, тонул в крапиве… В жаркие дни, когда его пекло солнце, когда были отворены осевшие стеклянные двери и весёлый отблеск стекла передавался в тусклое тёмное овальное зеркало, висевшее на стене против двери, всё вспоминалось нам фортепиано тёти Тони, когда-то стоявшее под этим зеркалом.
Месяц, золотясь, спускался к степи.
                                                                                         И. Бунин.
Пахла язмінам у старой гасцінай з пакрыўленай падлогай. Згнілы, шэра-блакітны ад часу балкон, з якога, з-за адсутнасці прыступак, трэба было саскокваць, тапіўся ў крапіве… У гарачыя дні, калі яго пякло сонца, калі былі адчынены аселыя шкляныя дзверы і вясёлы водбліск шкла перадаваўся ў цьмянае авальнае люстэрка, якое вісела на сцяне насупраць дзвярэй, усё ўспаміналася нам фартэпіяна цёткі Тоні, што калісьці стаяла пад гэтым люстэркам.
Месяц, залоцячыся, спускаўся да стэпу.
                                                                                            І. Бунін.

 Пераклад словазлучэнняў з дзеепрыметнікамі на беларускую мову.
              
Определяющие факторы – вызначаючыя, вызначальныя фактары; отсутствующий взгляд – погляд, які адсутнічае; развивающиеся страны – краіны, якія развіваюцца; заросший лес – зарослы лес; увядший цветок – завялая кветка; горящие глаза – вочы, якія гараць; погибающий человек – гінучы чалавек (чалавек, які гіне); идущий пароход – ідучы параход (параход, які ідзе); потемневший сад – пацямнелы сад; зажигающиеся фонари – ліхтары, якія запальваюцца; отклеившаяся афиша – афіша, якая адклеілася (адклееная афіша); обращающиеся деньги – грашовае абарачэнне; обрусевший немец – абруселы немец; воинствующий национализм – ваяўнічы нацыяналізм; обслуживающий персонал – абслугоўваючы персанал; замороженное мясо – замарожанае мяса; выросший лес – выраслы лес; уходящий день – знікаючы дзень; возвышающееся здание – будынак, які ўзвышаецца (узвышаны будынак); струящаяся вода – вада, якая струменіцца; хранимая память – памяць, якая захоўваецца; прячущееся животное – жывёла, якая хаваецца; окружающая среда – навакольнае асяроддзе; приближающийся поезд – цягнік, які набліжаецца; высказанная мысль -- выказанная думка.

 Пераклад пабочных слоў і спалучэнняў слоў на беларускую мову.

Таким образом – такім чынам; вообще – наогул, увогуле; случается – здараецца; по-моему – па-мойму; на мой взгляд – на мой погляд; во-первых – па-першае; например – напрыклад; наконец – нарэшце; может быть – магчыма; как известно – як вядома;  наконец – нарэшце;  между тем – між тым, к сожалению – на жаль; очевидно – відавочна; бесспорно – бясспрэчна; разумеется -- зразумела; как нарочно –як знарок; возможно – магчыма, мажліва; представьте себе – уявіце сабе; с точки зрения – з пункту погляду; наверно – напэўна; может быть – можа, мо; словом – словам; несомненно – несумненна; наоборот – наадварот; как всегда – як заўсёды, як заўжды; с одной стороны – з аднаго боку; кажется – здаецца; то есть – гэта значыць; иными словами – іншымі словамі; как правило – як правіла; вместе с тем – разам з тым; тем не менее – тым не менш; как обычно – як звычайна.

Пераклад сказаў з рускай мовы.

1. В ходе экспериментов было обнаружено, что активность материала зависит от предметов, стоящих вблизи цилиндра.
2. На земле лежала отклеившаяся афиша.
3. Для обеспечения самоподдерживающейся цепной реакции необходимо такое количество урана, критическая масса которого была бы около 50 кг.
4. Такие нейтроны называют медленными, а нейтроны, образующиеся при делении и имеющие скорость 20 000 км/с, -- быстрыми.
5. Снижение скорости нейтронов позволяет увеличить количество нейтронов, взаимодействующих с ядрами, а следовательно, рождающихся при делении.
6. В конференции принимали участие развивающиеся страны.
7. Открытие  Ферми позволило построить реактор, в котором происходило удержание достаточного количества нейтронов, рождающихся при делении.
8. Реактор был заполнен графитом, в центральной его части было 128 рабочих каналов, туда опускались стержни урановых тепловыделяющих элементов.
9. Определяющий фактор в развитии страны – уровень её экономики.
10. В качестве теплоносителя в первичном контуре применялась циркулирующая вода, имеющая давление 100 атм. и температуру 280 – 290 «С.
11. Растущее  потребление электроэнергии и назревающий кризис добычи энергоносителей заставляют учёных и инженеров проводить дальнейшие исследования в области атомной энергетики.
12. В книге лежал увядший цветок.
13. Появление крупных паровых молотов выявило ряд недостатков, затрудняющих их технологическое использование и эксплуатацию.
14. В результате были созданы гидравлические прессы, буквально перевернувшие кузнечное производство.
15. Корни воинствующего национализма надо искать в прошлом.
16. Г. Модели предложил уплотнение поршня в виде самоуплотняющегося манжета.
17. После застывания металла в верхней части контейнера устанавливалась матрица, ввинчивающаяся в специальное гнездо с нарезкой.
18. Уходящий летний день был знойным.
19. Среди наиболее важных усовершенствований, повысивших эффективность работы прессов, следует отметить введение в схему привода мультипликатора (от латинского «умножающий», «увеличивающий»).
20. С появлением электрической турбины, приводимой в движение водой, у гидроэнергетики появились новые перспективы.
21. Наконец мы увидели прячущееся от нас животное.
22. Энергия, производимая гидроэлектростанциями, дешевле, чем электроэнергия, доставляемая тепловыми электростанциями.
23. Большим недостатком равнинных ГЭС является отчуждение земель, затопляемых водохранилищем.
24. Состояние окружающей среды многих из нас беспокоит.
25. Чугун – сплав железа и углерода, содержащий от 2, 14 до 6, 67% углерода.
26. В результате получалось железо в виде тестообразной массы с включениями шлака и несгоревших остатков древесного угля.
27. Из-за поворота показался постепенно приближающийся поезд.
28. Использование кокса требовало увеличения количества воздуха, подаваемого в доменную печь.
29. В 1857 г. англичанин Э. Каупер предложил воздухонагревательное устройство, работавшее на основе использования тепла отходящих газов доменной печи.
30. Выученные формулы помогли мне сдать трудные экзамены.


1. У ходзе эксперыментаў было выяўлена, што актыўнасць матэрыялу залежыць ад прадметаў, якія стаяць паблізу цыліндра.
2. На зямлі ляжала афіша, якая адклеілася.
3. Для забеспячэння ланцуговай рэакцыі, якая падтрымліваецца сама (самападтрымліваючай), неабходна такая колькасць ўрану, крытычная маса якога была б каля 50 кг.
4. Такія нейтроны называюць павольнымі, а нейтроны, якія ўтвараюцца пры дзяленні і маюць хуткасць 20 000 км/с, - хуткімі.
5. Зніжэнне хуткасці нейтронаў дазваляе павялічыць колькасць нейтронаў, што ўзаемадзейнічаюць з ядрамі, а значыць, якія нараджаюцца пры дзяленні.
6. У канферэнцыі прымалі ўдзел краіны, якія развіваюцца.
7. Адкрыццё Фермі дазволіла пабудаваць рэактар, у якім адбывалася ўтрыманне дастатковай колькасці нейтронаў, што родзяцца пры дзяленні.
8. Рэактар быў запоўнены графітам, у цэнтральнай яго частцы было 128 рабочых каналаў, туды апускаліся стрыжні ўранавых цеплавыдзяляльных элементаў.
9. Вызначальны фактар у развіцці краіны – узровень яе эканомікі.
10. У якасці цепланосьбіта ў першасным контуры ўжывалася вада, якая цыркулявала пад ціскам у 100 атм. і тэмпературай у 280-290 " С.
11. Растучае спажыванне электраэнергіі і наспяваючы крызіс здабычы энерганосьбітаў прымушаюць навукоўцаў і інжынераў праводзіць далейшыя даследаванні ў галіне атамнай энергетыкі.
12. У кнізе ляжала завялая кветка
13. З'яўленне буйных паравых молатаў выявіла шэраг недахопаў, якія абцяжарваюць іх тэхналагічнае выкарыстанне і эксплуатацыю.
14. У выніку былі створаны гідраўлічныя прэсы, якія літаральна перавярнулі кавальскую вытворчасць.
15. Карані ваяўнічага нацыяналізму трэба шукаць у мінулым.
16. Г. Мадэлі прапанаваў ўшчыльненне поршня ў выглядзе самаўшчыльняльнага манжэта.
17. Пасля застывання металу ў верхняй частцы кантэйнера ўсталёўвалася матрыца, якая ўвінчвалася ў спецыяльнае гняздо з нарэзкай.
18. Знікаючы летні дзень быў спякотным.
19. Сярод найбольш важных удасканаленняў, якія павысілі эфектыўнасць працы прэсаў, варта адзначыць ўвядзенне ў схему прывада мультыплікатара (ад лацінскага «які памнажае», «які павялічвае»).
20. Са з'яўленнем электрычнай турбіны, якая прыводзіцца ў рух вадой, у гідраэнергетыкі з'явіліся новыя перспектывы.
21. Нарэшце мы ўбачылі жывёлу, якая хавалася ад нас.
22. Энергія, якая вырабляецца гідраэлектрастанцыямі, таннейшая, чым электраэнергія, якая дастаўляецца цеплавымі электрастанцыямі.
23. Вялікім недахопам раўнінных ГЭС з'яўляецца адчужэнне зямель, якія затапляюцца (затапляемых) вадасховішчам.
24. Стан навакольнага асяроддзя многіх з нас непакоіць.
25. Чыгун -- сплаў жалеза і вугляроду, які змяшчае ад 2, 14 да 6, 67% вугляроду.
26. У выніку атрымлівалася жалеза ў выглядзе цестападобнай масы з уключэннямі шлаку і незгарэлых рэшткаў драўнянага вугалю.
27. З-за павароткі паказаўся цягнік, які паступова набліжаўся.
28. Выкарыстанне коксу патрабавала павелічэння колькасці паветра, якое падавалася (падаваемага) ў доменную печ.
29. У 1857 г.англічанін Э. Каупер прапанаваў паветранагравальную прыладу, якая працавала на аснове выкарыстання цяпла адыходзячых газаў доменнай печы.
30. Вывучаныя формулы дапамаглі мне здаць цяжкія экзамены.