Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс: правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ

 

Тэма: правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

Псіхалагічны настрой.                             

                                                           Моцны, дужы

                                                           І сталёвы --

                                                           Гэта словы нашай мовы.

                                                                            Аляксей Якімовіч.

Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Ствараем праблемную сітуацыю.      

Як пішам: капё ці капьё?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Пачнём з правіла.

Запомніце! Апостраф пішацца пасля прыставак і ў сярэдзіне слоў пасля цвёрдых зычных перад е, ё, ю, я, і [5, стар. 110, “Беларуская мова”].

Возьмем як прыклад наступныя словы: разезд, надворе.

У слове “раз’езд”, падабраўшы аднакаранёвыя словы (ездзіць, паездка, язда) выдзяляем агульную частку – корань езд, перад якім стаіць прыстаўка раз-.

Вывад з хвілінкі кемлівасці.

Пасля прыстаўкі раз- перад літарай е пішам апостраф.

Хвілінка кемлівасці.

У слове “надворе” ў сярэдзіне слова выдзяляем цвёрды зычны гук [р], які стаіць перад літарай е.

Вывад з хвілінкі кемлівасці.

У сярэдзіне слова пасля цвёрдага зычнага гука [р] перад е  пішам апостраф.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: капё.

Працуем са спалучэннямі слоў.             

Са словам “раз’юшаны” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

Што вам вядома пра напісанне слова “раз’юшаны”?

Для даведкі: раз’юшаны звер – раз’юшаны вецер.

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: батальён ці баталён?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Знаёмімся з правілам.

Помніце! Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля мяккіх зычных перад літарамі е, ё, ю, я, і [5, стар. 110, “Беларуская мова”].

Возьмем як прыклад наступнае слова: брыльянт.

У слове “брыльянт” выдзяляем мяккі зычны гук [л′], які стаіць перад літарай я.

Вывад з хвілінкі кемлівасці.

Пасля мяккага зычнага гука [л′] перад я  пішам раздзяляльны мяккі знак.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: батальён.                                       

Назавіце слова.

                                                 Раздзяляльны мяккі знак

                                                 Пішам у словах “паштальён”,

                                                 “Мільярдэр”, “мільянер”,

                                                 “Павільён”, … (“шампіньён”).

                                                                          Аляксей Якімовіч.

Растлумачце правапіс раздзяляльнага мяккага знака ў словах вершаванага тэксту “паштальён”, “мільярдэр”, “мільянер”, “павільён”, “шампіньён”.

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце мяккі знак і апостраф, потым напішыце беларускае слова “надвор’е” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: салаўі – ці салаў’і?

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Чытаем правіла.

Помніце! Пасля ў (у нескладовага) апостраф не пішацца. [5, стар. 110, “Беларуская мова”]

Напрыклад: надброўе.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: салаўі.

Праца са сказам.       

Складзіце скорагаворку са слоў.

У, нітку, саўе, Заслаўі, Зіна. (Зіна ў Заслаўі саўе нітку.)

Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

                [2, стар. 54, “Беларуская мова”]

Праца з вершам.

Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                   Смяецца.

                                                   Дружна льецца:

                                                   Ужо вясна прыйшла,

                                                    Смех птушыны

Адказ: 1 – 4, 2 – 2, 3 – 3, 4 – 1.

Знайдзіце ў вершы слова з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце яе напісанне.

Скорагаворка.

За парцьерай вераб’іная сям’я (Аляксей Якімовіч).

Ці ёсць у словах скорагаворкі арфаграма, якая паўтараецца?

Сустрэча з фразеалагізмам.

Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які абазначае  “незадаволены, з кіслым выглядам”.

                                                       Урок не вывучыў Алесік:

                                                        Ля камп’ютэра сядзеў.

                                                        А цяпер ён невясёлы:

                                                         … .

Ці тое ж самае азначэнне з правіла вы выкарыстаеце, каб растлумачыць правапіс апострафа ў словах “камп’ютэра” і “з’еў”?

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: кя алым ўе’з [3, стар. 339, “Фразеалагічны слоўнік”].

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

                                                Тут б(е, я)жыць у дзве старонкі

                                                Зорна-роўны ланцужок;

                                                Тут цукровыя чароты,

                                                Лісце буйнае дубоў,

                                                Спелых ніваў пазалота,

                                                Сноп нажатых класоў;

                                                Тут пл(я, е)цёнкі-завітушкі,

                                                Стрэлы гонкія, шчыт, лук,

                                               Тут і пер(’, ь)е райскай птушкі,

                                               І ўсялякіх многа штук [4, стар. 421, “Паэмы Я. Коласа”].

Якім словам можна  замяніць спалучэнне слоў “у дзве старонкі”? (У два бакі.)

Адказы на пытанні.

Якія знакі і калі пішуцца для абазначэння раздзельнага вымаўлення гукаў?

Ці пішацца апостраф пасля ў (у нескладовага)? 

Тэст.

Назавіце словы з апострафам.

1. З..віцца.

2. Здароў..е.

3. Пал..ю.

4. Мар..я.

5. Бар..ер.

6. Канферанс..е.

7. Аб..яднанне.

Адказ: 1, 4, 5, 7.

Для даведкі.

Батальён – вайсковае падраздзяленне з некалькіх рот, якое ўваходзіць у склад палка.

Канферансье – артыст, які вядзе канцэртна-эстраднае прадстаўленне, аб’яўляючы нумары праграмы і займаючы гледачоў у перапынках паміж нумарамі.

Павільён – невялікі лёгкі будынак у парках і іншых людных месцах; будынак для размяшчэння экспанатаў якой-небудзь выстаўкі; памяшканне для фота-або кіназдымкі.

Парцьера – занавеска з цяжкай тканіны на акне або дзвярах [1, стар. 50, 153, 229, 239, “Слоўнік іншамоўных слоў”].

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. / А. М. Булыка, Мінск : Нар. асвета, 1993. – 398 с.

2. Валочка, Г. М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч.  – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2019. – Ч. 2. --  144 с.

3. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

4. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.

5. Красней, В. П., Лаўрэль, Я. М. Беларуская мова : Падруч. для 5-га кл. шк. з беларус. мовай навучання. – 3-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 1992. --  318 с. : іл.      

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, верасень 2020 года, № 9 (227).