Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам з назоўнікам”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам з назоўнікам”

                                                                                      

Каб паспяхова дабрацца да фінішу, з прапанаваных слоў (дзеясловаў, прыметнікаў і назоўнікаў) выбірайце толькі назоўнікі.                      

Вось што назоўнік паведамляе пра сябе:

                                                    Я змяняюся па родах,

                                                    Тры скланенні маю.

                                                    Да мяне прыходзьце ў госці.

                                                    Шчыра запрашаю.

                                                                 Аляксей Якімовіч.

Успамінаем!

Назоўнік – самастойная часціна мовы. Ён абазначае прадмет і адказвае на пытанні х т о? або ш т о?

Напрыклад: заяц, дрэва.

Словы, прапанаваныя для гульні.             

 

Адушаўлёны назоўнік мужчынскага роду

 

1. Мураваць (будаваць з каменя, з цэглаў), выдатны, салавей.

 

Адушаўлёны назоўнік жаночага роду                                            

 

2. Суседка, запытацца, вялікі.

 

Неадушаўлёны назоўнік ніякага роду

 

3. Стракаты, рэха, тлумачыць.

 

Назоўнік, які ўжываецца толькі ў форме адзіночнага ліку

 

4. Бачыць, малако, травяністы.

 

Назоўнік, які ўжываецца толькі ў форме множнага ліку

 

5. Весніцы, упрыгожыць, буйныя (вялікія).

 

Зборны назоўнік (абазначае мноства аднародных прадметаў як адно цэлае)

 

6. Адпачываць, складаны, асіннік.

 

Уласны назоўнік

 

7. Леташняе, Нёман, змоўкнуць.

 

Агульны назоўнік

 

8. Вавёрка, шэры, глядзець.

 

Назоўнік першага скланення

 

9. Супакоіцца, гучны, вішня.

 

Назоўнік другога скланення

 

10. Паветра, блакітны, шчабятаць.

 

Назоўнік трэцяга скланення

 

11. Застацца, восень, цікавы.

 

Устаўце ў сказы патрэбныя назоўнікі з прапанаваных для гульні.

 

1. У густых кустах каля халоднай крынічкі ўвесь вечар зачароўваў нас сваёй песняй аліўкава-буры … . (Аляксей Якімовіч). 2. … часта прыходзіла да нас, каб пагаварыць, абмеркаваць вясковыя навіны (Аляксей Якімовіч). 3. Як незвычайная песня, гучыць у сасновым лесе звонкае … (Аляксей Якімовіч). 4. Падаіўшы карову, мама ў вядры прынесла ў хату цёплае … (Аляксей Якімовіч). 5. Яшчэ здалёку можна было заўважыць нашы …: мы з татам кожны год старанна фарбавалі іх (Аляксей Якімовіч). 6. Улетку я часта заходзіў у малады … . Там раслі не толькі краснагаловікі, але і баравічкі, лісічкі (Аляксей Якімовіч). 7. Вясною … выйшаў з берагоў, разліўся, затапіўшы і луг, і поле, і хмызнячок (Аляксей Якімовіч). 8. Жвавая рыжая … ўскочыла на старую яліну і, застыўшы каля дупла, адтуль стала пазіраць на мяне (Аляксей Якімовіч). 9. Увабраўшыся ў белыя кветкі, папрыгажэла наша кучаравая … (Аляксей Якімовіч). 10. У мой пакой разам з сонечнымі промнямі ўварвалася свежае … (Аляксей Якімовіч). 11. Залатая … радуе людзей цяплом, сонцам, агароднінай і садавінай (Аляксей Якімовіч).

 

Якія назоўнікі тут рыфмуюцца?

1. З неадушаўлёным назоўнікам шыба

                                      Рыфмуецца адушаўлёны назоўнік р.. .

                                      2. З уласным назоўнікам Света

                                      Рыфмуецца агульны назоўнік пр.. .

                                      3. Са зборным назоўнікам насенне

                                      Рыфмуецца зборны назоўнік к.. .

                                      4. З назоўнікам ніякага роду слова

                                      Рыфмуецца назоўнік жаночага роду м.. .

                                      5. З назоўнікам мужчынскага роду раяль

                                      Рыфмуецца назоўнік такога ж роду б.. .

                                      6. З назоўнікам адзіночнага ліку колас

                                      Рыфмуецца назоўнік такога ж ліку г.. .

                                      7. З назоўнікам множнага ліку ногі

                                      Рыфмуецца назоўнік такога ж ліку д.. .

                                      8. З назоўнікам другога скланення меч

                                      Рыфмуецца назоўнік трэцяга скланення п.. .

                                      9. З назоўнікам першага скланення галава

                                      Рыфмуецца назоўнік такога ж скланення т.. .

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю) : 3, 1, 2, 2, 1, 3, 2, 1, 3, 1, 2.

Адказы да сказаў (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны наадварот): йевалас, акдесус, ахэр, окалам, ыцінсев, кінніса, Намён, акрёвав,  яншів, артевап, ьнесов.

Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны наадварот): абыр, атемырп, еннэрак, авом, ьлаб, салог, ігорад, чеп, аварт.

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч